Размовы з удзельнікам:JerzyKundrat\Архіў2007-08

Памер старонкі: 25 467

Вітаем

  Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
  Што зрабіць?
  Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
  Зрабілі памылку?

Откройте секрет, вас случаем не Юрий Иванович зовут? --86.57.138.22 17:47, 12 Чэрвень 2007 (UTC)

Прыемна, што Вы звярнуліся да беларускамоўнай версіі "Вікіпедыі", наступны крок - завесці свой рахунак і пісаць артыкулы.
Да в сущности, я уже давно зарегистрировался. Это я случайно как аноним вошёл. Вы никогда не читали общее землеведение? --Alexander Amelchenko 17:33, 13 Чэрвень 2007 (UTC)
Да, и общее землеведение я тоже читал JerzyKundrat 17:14, 21 Чэрвень 2007 (UTC)

Шчогла? правіць

Добрага дня! Хацелася б паўтарыць пытанне наконт тэрміну "шчогла" ў арт. Хрыстафор Калумб, у кантэксце "...Першая экспедыцыя... Першае падарожжа... 3 жніўня 1492 года флагманскі карабель «Санта Марыя» і каравелы «Нінья» і «Пінта» экспедыцыі Хрыстафора Калумба выйшлі з Паласа ў адкрытае мора. Каравеламі камандавалі іх уладальнікі браты Марцін Алонса Пінзон і Вісентэ Яньес Пінсон. Пасля раптоўнай паломкі шчоглы на каравэле «Пінта» на трэці дзень падарожжа... ". Yury Tarasievich 14:04, 14 Чэрвень 2007 (UTC)

На жаль, адказу на гэтае пытанне я не ведаю...

Сапраўды, зараз праверыў, і гэта не ў вашых праўках было ўведзена. Будзем шукаць. :) Yury Tarasievich 11:13, 16 Чэрвень 2007 (UTC)
Шчогла гэта мачта за тарашкевічаўскім слоўнікам Байкова і Некрашэвіча. --MaximLitvin 15:55, 16 Чэрвень 2007 (UTC)
Так, я ўжо і сам здагадаўся зірнуць там. Аднак, слоўнік той, калі я правільна зразумеў крытыку, хоць і мае шмат каштоўнага матэрыялу, але не з'яўляецца канчаткова-аўтарытэтным -- шмат рэгіянальшчыны і свавольства, яшчэ яго параўноўвалі, не на яго карысць, з насовічавым (??).
Дарэчы, чаму "тарашкевічаўскі"? Пэўна, "інбелкультаўскі"?
Нарэшце, у "Пінты" зламалася менавіта стырно, а дакладней, мацаванне стырна, а не мачта. Yury Tarasievich 16:28, 16 Чэрвень 2007 (UTC)
P.S. Як сесія?

Czy nie mógłbyś dać poczatek na Waszej Wiki dla artykułu pod tytułem pl:Ustka. Pozdrawiam. --Wladyslaw Golinski 17:29, 8 Кастрычнік 2007 (UTC)

Niestety, na BialWiki nie mamy nawet normalnych artykułów o Warszawie i Krakowie. Obecnie zakładam głównie artykuły o miastach pogranicza, w których mieszkają Białorusini. JerzyKundrat 20:39, 10 Кастрычнік 2007 (UTC)

Дробязі правіць

Напрыклад, я ўстрымліваўся ад вікіфікацыі той драбязы (сённяшняй порцыі), каб не надзімаць колькасці артыкулаў такімі карацелькамі, ды яшчэ з няпэўнай "энц.значнасцю" (як тая пара галактык, выпадкова ўзятая з НГК). Што думаеце з гэтай нагоды? Yury Tarasievich 05:53, 11 Кастрычнік 2007 (UTC)

Схіляюся да таго, каб з вамі пагадзіцца, толькі ўзнікае пытанне: ці ў такім разе выдаляць гэтыя артыкулы, ці пакідаць у якасці "смецця"? JerzyKundrat 15:06, 11 Кастрычнік 2007 (UTC)
Якая ж Вікіпедыя без "смецця"... :)) Відаць, пакінем, што ўжо. Yury Tarasievich 16:17, 11 Кастрычнік 2007 (UTC)
Чаму ж смецце? Вон у украінцаў 1/3 вікіпедыі пра звёзды/каметы --Alexander Amelchenko 20:48, 11 Кастрычнік 2007 (UTC)
У дадзеным выпадку размова ідзе ўсяго толькі аб тым, што рабіць з артыкуламі, якія складаюцца з некалькіх слоў, не маюць спасылак і не ўключаны аўтарам ні ў якую катэгорыю. JerzyKundrat 21:11, 11 Кастрычнік 2007 (UTC)
А нічога не рабіць. Іх мала, і, пакуль там няма спасылак, такія тэксты ні на што адчувальна не ўплываюць, у т.л. на лічыльнік. Трымаюць месца і добра. :) Yury Tarasievich 21:30, 11 Кастрычнік 2007 (UTC)

Рэкі і азёры правіць

Наконт крыніц, з Блакітнай кнігі можна амаль цалкам браць інфамацыю, бо гэта недзе на 95% з нязначнымі дадаткамі пераклад Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. –Л., 1971., якая ўжо выйшла ў грамадскі здабытак. Блакітная кніга ёсць алічбаваная вось тут: http://poseidon.by. Каб душа была цалкам спакойная за аўтарскія правы, то можаце спраўдзіць мае словы паглядзеўшы ў абедзьве кнігі, дарэчы гэта была б карысна, бо мо я ў чым і памыляюся. --MaximLitvin 08:05, 4 Лістапад 2007 (UTC)

Дзякуй за інфармацыю, будзем папаўняць адпаведны раздзел БелВікі. JerzyKundrat 19:12, 4 Лістапад 2007 (UTC)

староста правіць

Witaj, czy kojarzy Ci się może, od czego (od jakiej miejscowości?) może pochodzić białoruski przymiotnik: бацянскі староста [Пац]? Jakim to starostą był Pac? Znalazłem to w Internecie (kamunikat.net.iig.pl/download.php?item=1759-10.pdf , kamunikat.net.iig.pl/download.php?item=1759-1.pdf). Bocianski 17:03, 16 Лістапад 2007 (UTC)

Nie spotykałem czegoś podobnego. Może jakiś żart tu się kryje?.. :-) JerzyKundrat
Żart raczej nie, to mi wygląda na poważną publikację. Prędzej może błąd. W każdym razie dziękuję. Bocianski 08:36, 21 Лістапад 2007 (UTC)
To forma pochodząca od nazwy litewskiej wsi. be-x-old:Буцяны (Анікштаўскі раён). Bocianski 23:30, 30 Чэрвень 2009 (UTC)

Вацлаў Іваноўскі правіць

Скажыце, адкуль у Вас звесткі пра ведамасць ды згоду наступніка Кубэ на забойства Вацлава? Трэба крыніцы. Mienski 20:44, 7 Снежань 2007 (UTC)

Аб гэтым піша Ю. Туронак са спасылкай на: "Справаздача з канферэнцыі з Готбергам 22—23.11.1943, AAN, mf. Aleks. T-454, r. 23/484" JerzyKundrat 20:50, 7 Снежань 2007 (UTC)
...агенты Р. Астроўскага распачалі падрыхтоўку да замаху, магчыма, без чыннага ўдзелу нямецкай паліцыі, але з яе ведама і згоды. Пра гэта сведчыць выступленне Готберга на канферэнцыі ў міністэрстве акупаваных усходніх абшараў 22 лістапада 1943 г., дзе ён паведаміў пра замах і падкрэсліў, што выканаюць яго самі беларусы
Усё ж гэтая вытрымка з выступлення Готберга не значыць, што ён даваў на гэта дазвол (санкцыю) альбо нават тое, што ён жадаў ці вітаў такія памкненні саміх беларусаў. Магчыма, яму паведамлялі пра такі настрой сярод прыхільнікаў Астроўскага, але няма доказу таго, што ён удзельнічаў нейкім чынам у гэтай аперацыі. Mienski 21:12, 7 Снежань 2007 (UTC)
А што ЭГБ піша на гэты конт? JerzyKundrat 21:32, 7 Снежань 2007 (UTC)
Мне здаецца, што "канчатковай версіі" тут быць не можа. Трэба проста пераказаць усе думкі, якія былі — пісалі ж і на савецкіх, і на польскіх партызанаў таксама. Yury Tarasievich 21:42, 7 Снежань 2007 (UTC)

Цытата з Туронка: Гэтаксама, як і ў выпадку з В. Кубэ, у Менску без папярэдняга следства была абвешчаная афіцыйная версія, паводле якой забойства В. Іваноўскага выканалі савецкія партызаны. У гэткай атмасферы смерць гэтага аднаго з найбольш паважаных дзеячаў беларускага адраджэння выкарысталі дзеля прапаганды антыпартызанскай барацьбы. Пасля вайны савецкая публіцыстыка прыняла нямецкую версію. Найбольшую ролю ў яе папулярызацыі адыграла аповесць Івана Новікава «Дарогі скрыжаваліся ў Мінску». Аднак I. Новікаў пралічыўся — ён не ведаў, што інфармацыя Готберга пра замах трапіла ў пратакол і захавалася. JerzyKundrat 21:52, 7 Снежань 2007 (UTC)

Тады так і ў артыкул трэба напісаць, скажам: "Версія пра ўчыненне забойства савецкімі партызанамі была пушчаная Готбергам (?) і выкарыстаная ў інтарэсах антыпартызанскай вайны. Пасля вайны яна была прынятая савецкай гістарыяграфіяй, аднак, яна абвяргаецца... тым і тым<ref>Туронак, С....????</ref>". —Yury Tarasievich 22:21, 7 Снежань 2007 (UTC)
Юрый, папраўце самі, бо я ўжо заблытаўся. JerzyKundrat 22:37, 7 Снежань 2007 (UTC)

DEFAULTSORT правіць

Вы гэтага не сцірайце, калі ласка (як зараз у Валянскім). Такі ключ дзейнічае для ўсякай колькасці катэгорый, аўтаматычна, а праз кіёк (|) варта толькі ўдакладняць асобыя выпадкі, выняткі. Yury Tarasievich 07:34, 17 Студзень 2008 (UTC)

Інтэрвікі правіць

Лепш у англійскую (ці нямецкую) Віку дадаць беларускую спасылку, тады боты ўсе астатнія спасылкі сюды прычэпяць, а калі толькі тут то боты ніколі аб існаванні артыкула не даведаюцца - яны тут вельмі мала ходзяць. --MaximLitvin 22:13, 21 Студзень 2008 (UTC)

Максім, калега робіць правільна. У нас на 1 месяц на выпрабавальным тэрміне Сінтэбот, дык ён (як дамаўляліся з аператарам) працуе "ад нашых" адсылак. Бач у маіх размовах (па-англ.). Yury Tarasievich 07:28, 22 Студзень 2008 (UTC)
  • Вы не супраць перанесці выяву горада Сіднэй з левага боку на правы , таму што з левага боку будзе знаходзіца выява дня і яны будуць адцягваць увагу адна ад другой.--Valery 21:05, 25 Студзень 2008 (UTC)
Калі ласка, я не супраць. - JerzyKundrat 21:07, 25 Студзень 2008 (UTC)
  • Дзякуй за разуменне ( прабачце пераблытаў бакі)--Valery 21:12, 25 Студзень 2008 (UTC)

Sofia Rotaru правіць

Добрый день, помогите пожалуйста перевести статью о Софии Ротару на белорусский язык. В свою очередь могу помочь с переводом с/на румынский, английский, русский. Спасибо большое заранее.--Abotakchenetak 23:59, 5 Сакавік 2008 (UTC)

Ваша статья уже, к сожалению, удалена администратором. Предлагаю создать (небольшую!!) статью по названием Сафія Ратару (скопируйте название отсюда). Думаю, переведем. - JerzyKundrat 21:11, 6 Сакавік 2008 (UTC)

Вы хаваеце артыкул пра БНР ці выпадкова так атрымалася? --Максім Л. 16:29, 7 Красавік 2008 (UTC)

  • На такое пытанне адкажу: "Выпадкова", можа проста браузер яго не паказвае, бо артыкул завялікі :-( JerzyKundrat 16:39, 7 Красавік 2008 (UTC)

Пустышкі правіць

Можа не трэба, вёсак? ад іх усё роўна карысці няма. Магчыма лепей было раліваць рэкі ды азёры? з Посейдона ?? артыкулы былі бы не такія пустыя, ды інфармацыя цікавая.--***Гарадзенскі*** 09:48, 4 Лістапад 2008 (UTC)

Натуральна, артыкулы аб азёрах нам патрэбныя. З іншага боку, я заўважыў, што карыстальнікі БелВікі, якія спарадычна да нас трапляюць, выяўляюць значную цікавасць да артыкулаў аб населеных пунктах. Напр., атрыкулы Вёска Дзітрыкі, Тарноўскі сельсавет ці Вёска Беліца правілі ананімы. Тая інфармацыя, якую я сёння ўклаў, адносіцца да Беліцкага сельсавета Лідскага раёна і дапаўняе ўнесеную раней. Я маю чым яе разбудаваць далей. Падсумоўваючы: мяркую, што нармалёвы, поўны артыкул аб паселішчы цікавейшы карыстальніку за добры артыкул аб возеры, хоць і тое і іншае патрэбна. -- JerzyKundrat 11:40, 4 Лістапад 2008 (UTC)
Каштоўнасць у інфармацыйнай сістэме мае кожная пацверджаная і структураваная інфармацыя. Yury Tarasievich 13:28, 4 Лістапад 2008 (UTC)
Я гэта разумею! І кажу пра тое, каб не атрымалася так як з сталіцамі краін і вялікімі гарадамі(Берн Брусель Стакгольм).--***Гарадзенскі*** 14:40, 4 Лістапад 2008 (UTC)
Не зусім так... Нават караценькі Берн, але з пазначэннем, што звесткі ўзятыя з CIA Factbook 2005 (гэта, на жаль, я прапусціў некалі -- не ўмеў), ужо мае цалкам акрэсленую каштоўнасць. Вялізарны тэкст "з іншай вікіпедыі" -- заўжды падазроны. Yury Tarasievich 16:49, 4 Лістапад 2008 (UTC)
У данным выпадку, Берн, ніякай каштоўнасці не мае, я і без CIA Factbook ведаю, што ён сталіца Швейцарыі, а хто не ведае, таму гэта крыніца не патрэбна. Вялікі аб'ём тэксту - пытанне спрэчнае...--***Гарадзенскі*** 18:46, 4 Лістапад 2008 (UTC)
Ага! Але пішаце вы, усё ж, для чытача, а чытач -- можа і гэтага не ведаць, праўда? Каштоўнасць фактбука (даных перапісу і г.д.) -- колькасныя параметры, пад якімі нехта падпісаўся. У фразе пра падазронасць ключавы фактар -- "з іншай вікіпедыі" (г.зн., прабачце маю лаціну, з немаведама якіх рук). Можа, пра сталіцу і ў вікіпедыі не памыляцца, але,напрыклад, калі нам сюды ананімы ўпісваюць "актуальнае" насельніцтва розных гарадоў, то пры гэтым адразу ясна, што пад пытаннем: крыніца (хутчэй за ўсё -- г.зв. ацэнка або прагноз) і межы падліку (важна для вялікіх комплексаў). І старыя звесткі пры гэтым трацяцца (ёсць адная думка на гэты конт, ды адразу зараз не магу заняцца з-за нястачы часу).Yury Tarasievich 19:34, 4 Лістапад 2008 (UTC)

Добра кажаце і галоўнае правільна. Але я ўсё роўна супраць гэтакіх закідванняў, дапісаць іх рукі мала ў каго дойдуць, ды гэта нават сорамна перад іншымі Вікі, мець пустую скрыначку ў якую ўкласці шмат чаго можна. Другая справа пісаць пра якую-небудзь рэчаньку, якая цячэ ў чорта за пазухай і ў якую шмат карыснай інфармацыі не ўкладзеш, і, як вынік не накід, а паўнацэны артыкул } А крніцы, гэт само сабою--***Гарадзенскі*** 20:09, 4 Лістапад 2008 (UTC)

Спасылка на www.ptushki.org правіць

Паважаны JerzyKundrat,

цешымся з таго, што wikipedia узбагачаецца матэрыяламі па прыродным тэрыторыям Беларусі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў пра прыродныя тэрыторыі, узятыя з раздзелу ТВП на сайце www.ptushki.org, спасылка на "Птушкі Еўропы" не партэбная. У дадзеным выпадку трэба спасылацца на: Скарбы прыроды Беларусі - Treasures of Belarusian Nature: Тэрыторыі, якія маюць міжнар. значэнне для захавання біял разнастайнасці /аўт тэксту і фота А.В. Казулін [і інш]. - 2-ое выд., перапрац., дап. - Мн.: Беларусь, 2005. - 215 с. — Паводле эл. рэсурса ptushki.org

На Птушкі Еўропы спасылка патрэбная, калі Вы бярэце інфармацыю з раздзелу "Вызначальнік", дзе гаворыцца пра віды.

2. Прапануем выкарыстаць арыгінальныя здымкі з гэтых тэрыторый - паведамьце, якія тэррыторыі ўжо дадазены ў сістэму і мы зможам даслаць аўтарскія фотаздымкі (мы маем дазвол на іх некамерцыйнае выкарыстанне).

З павагай,

Віктар Фенчук АПБ

Малюнкі "10" правіць

Малюнкі "10" вечарам выдалю робатам. --Максім Л. 09:15, 12 Лістапад 2008 (UTC)

Андора правіць

Пры жаданні іх мець (але з праўдзівымі назвамі, "шыротамі" і геаграфічнымі каарыдантамі са спасылкай на ГуглМап) можна хутка зрабіць нанова. Калі ў гэтым такі ёсць сэнс. --Максім Л. 11:40, 21 Лістапад 2008 (UTC)

А Вы хацелі іх перапісваць, рукамі? Паготаў, няма ўпэўненасці ці сапраўдная была колькасць гарадоў і колькі там было дублікатаў, як з Арубай (з Арубай разбірацца быў узяўся Тарасевіч). --Максім Л. 11:49, 21 Лістапад 2008 (UTC)
Магу аднавіць. --Максім Л. 11:58, 21 Лістапад 2008 (UTC)

Я ж сказаў наконт Арубы, што гэта адкладаецца (як на мае веды, то не заўсёды ясна, дзе іспанская мова, а дзе папіяменту + патрэбная больш падрабязная карта). З іншага боку, сапраўды, відаць, давядзецца зрабіць тыя геастабы, і сапраўды, на нармальным узроўні, без "шырыні", з картамі і г.д., але спачатку -- для тых краін, дзе больш бел-моўнага акадэмічнага матэрыялу. Зараз я разглядаю такія магчымасці для нямецкамоўных краін і для Венгрыі. Yury Tarasievich 12:29, 21 Лістапад 2008 (UTC)

Жадаю Супольнасці творчых поспехаў і новых здзяйсненняў у Новым годзе! -- JerzyKundrat 12:22, 24 Снежань 2008 (UTC)

Вярнуцца на старонку ўдзельніка «JerzyKundrat\Архіў2007-08»