Памер старонкі: 11 729

Вітаем

  Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
  Што зрабіць?
  Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
  Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 00:17, 14 чэрвеня 2023 (+03)Адказаць

Ятвеск (рака) правіць

Вітаю! А паглядзіце ў зноскі і спіс літаратуры, якія я дадаў. Я ж зрабіў зноскі, як раз са старонкамі Блакітнай кнігі (415, 190). Вашу праўку адкочваю зноў, ня гледзячы на тое, што гэта будзе нагадваць вайну правак. VladimirZhV (размовы) 17:18, 29 студзеня 2024 (+03)Адказаць

Сутнасць у тым, што на старонцы 190 рака завецца Ятвезь, а на старонцы 415 гэта ж рака згадана пад назвай Ятвеск. Відаць памылка друку. Калі вы паглядзіце на артыкул пра раку Калонка, з якой звязана рака па назве якой мы вядзем спрэчку, то ўбачыце, што ў артыкуле завецца Ятвезь. На карце "Яндекс"/"Гугль" таксама рака афіцыйна завецца "Ятвезь". У вас няма падставаў каб адсочваць рэдактару. Калі не верыце мне, праверце мае словы спампаваўшы энцыклапедыю, блакітную кнігу, паглядзіце афіцыйныя карты і артыкулы якія перасякаюцца па тэматыцы на гэтай жа вікі. Risinski (размовы) 23:25, 29 студзеня 2024 (+03)Адказаць
У самім артыкуле Ятвеск (рака) спасылка [1] — "Ятвезь // Агульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)". Risinski (размовы) 23:28, 29 студзеня 2024 (+03)Адказаць
Рака завецца Ятвезь у афіцыйным тэлеграм канале "Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей": спасылка (https://t.me/svislochmuseum/72).Risinski (размовы) 23:28, 29 студзеня 2024 (+03)Адказаць
У Блакітнай кнізе, на старонцы 415 як раз асноўны артыкул Ятвеск. На старонцы 190 у артыкуле пра раку Каланка сапраўды згадваецца прыток Ятвезь. Магчыма ёсць памылка, а магчыма - варыянты назвы. Іх і трэба пералічыць у артыкуле са спасылкамі на існуючыя на цяперашні час крыніцы, што я і зрабіў раней. А картах Гугла можа таксама быць памылка.--VladimirZhV (размовы) 06:50, 30 студзеня 2024 (+03)Адказаць
І краязнаўцы тых мясцін таксама памыляюцца называючы раку Ятвезь? Risinski (размовы) 09:16, 30 студзеня 2024 (+03)Адказаць
Магчыма, што не. Некаторыя аб'екты маюць варыянты назваў. А варыянт назвы з крыніцы ў артыкуле павінен быць. Дарэчы, назва хутара, на ўсход ад якога ракатпачынаецца, таксама памылка?--VladimirZhV (размовы) 10:04, 30 студзеня 2024 (+03)Адказаць

Немогардас правіць

Вітаю. Перад тым як дадаваць такую версію ў артыкул пра Навагрудак, лепей напісаць пра гэта ў артыкуле пра Святаслава, падаць усе версіі і ўпэўніцца такім чынам, наколькі такая версія падтрымліваецца навукай. І тады выявіцца, што яна практычна "маргінальная", яе крытыкавалі адразу і цяпер яе ніхто не трымаецца. Не трымаецца нават як "спрэчнай версіі". Яна прыкладна як "зямля плоская". Сур'ёзна пра гэта пісаць у артыкуле пра Зямлю не выпадае. Вікіпедыя не месца для распаўсюджвання такіх звестак, хіба што з яўным пазначэннем іх пазанавуковасці. Т.б., паўтаруся, такое можа быць дарэчы ў артыкуле пра Святаслава, але і то ў пэўных межах, бо навука лічыць практычна фактам, што княжыў ён у Ноўгарадзе на Волхаве. Дзякуй. -- Максім Л. (размовы) 17:11, 10 лютага 2024 (+03)Адказаць

Гэтак жа навука сцвярджае, што Ноўгарад на Волхаве не зьяўляецца летапісным Ноўгарадам. Навука разглядае альтэрнатыву на ролю летапіснага Ноўгарада і ў нашыя часы. Спасылка на артыкул па сучасных даследваннях адносна Ноўгарада [1] Risinski (размовы) 17:17, 10 лютага 2024 (+03)Адказаць
@Risinski, дык гэта ніяк не тычыцца Навагрудка, пра праблемы лакалізацыі папярэдніка Ноўгарад на Волхаве трэба пісаць у артыкуле пра Ноўгарад, а не пра Навагрудак. -- Максім Л. (размовы) 17:20, 10 лютага 2024 (+03)Адказаць
Таксама зусім не зразумела, навошта пра гісторыю горада пісаць у раздзеле "Назва". Калі ў раздзеле "Гісторыя" побач легендай з Хронікі Быхаўца, то яшчэ было б лагічна. -- Максім Л. (размовы) 17:18, 10 лютага 2024 (+03)Адказаць
Магчыма памыліўся. Лічыце накш, то выпраўце калі ласка. Буду ўдзячны. Risinski (размовы) 17:19, 10 лютага 2024 (+03)Адказаць

«6574 (1066) Всеслав Полоцкий, сын Брячислава, начав войну, взял Новград. Ярославичи же Изяслав, Святослав и Всеволод, совокупя войска, пошли на Всеслава… Потом пришли к Неману марта в 3 день, где Всеслав вышел против них. И сшедшися на Немане марта в 10 день, когда снег вельми велик был, учинили жестокий бой, на котором с оби стороны много побито, а Всеслав видя своих большое падение, ушел к Полоцку».

Гэты эпізод летапісу дазваляе развіць меркаванне пра Ноўгарад. Тут і Тацішчаў выказваўся адносна гэтага ж эпізоду:

«Сей Новгород по обстоятельству мнится литовский, который Всеслав хотел захватить. Но князи Ярославичи возмездно в его земли шли и перво Минск взяли, а потом на реке Немоне в Литве, которая недолеко от Минска и Новгородка литовского победили, что Новугороду Великому не приличествует. Далее приписано но несведучими в некоторых манускриптах прибавили Великий».

Risinski (размовы) 17:29, 10 лютага 2024 (+03)Адказаць
@Risinski, пра гэта напісана дужа шмат, тысячы нармальных навуковых артыкулаў і сотні кніг, толькі трэба ўсё гэта прачытаць, не абмяжоўвацца некалькімі творамі 18-19 стагоддзя. У Навагрудку не было Сафіі, каб Усялаву зняць з яе званы і завезці іх у Полацк. Прынамсі. Пра Тацішчава наогул няма гаворкі, ён з Нёманам атаясняў Нямігу і лічыў што бітва была там, бо проста не ведаў дзе Няміга, пра гэта даведаліся пазней. То бок яго версія дужа арыгінальная, гэта яго "рэканструкцыі", якія практычна ніколі не былі прызнанымі хоць колькі значнай часткай гісторыкаў. Калі ласка, не трэба "развіць меркаванне пра Ноўгарад", -- арыгінальныя даследаванні ў Вікіпедыі забаронены. -- Максім Л. (размовы) 18:07, 10 лютага 2024 (+03)Адказаць
https://cyberleninka.ru/article/n/holmgard-novgorod-zagadki-istorii-rusi-h-pervoy-poloviny-hi-veka/viewer
Артыкул за 2015 год. У гістарычнай навукі няма адназначнага паразумення адносна наўгародскага пытання. Па зместу артыкулу выпрацаваны канцэпцыі пра Ноўгарад-Гнездава (пад Смаленскам), разглядаецца варыянт і пра Ноўгарад на Лузе (Валынь). Чаму нельга разглядаць Ноўгарад на Нёмане? Risinski (размовы) 08:53, 16 лютага 2024 (+03)Адказаць