Бобр (рака)
рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Бобр)
Бобр — рака ў Талачынскім, Крупскім і Барысаўскім раёнах Беларусі, левы прыток Бярэзіны (басейн Дняпра). Даўжыня 124 км. Вадазбор 2190 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 14,9 м³/с. Агульнае падзенне 69,4 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,56 ‰.
Бобр | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 124 км |
Басейн | 2 190 км² |
Расход вады | 14,9 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Аршанскае ўзвышша |
• Каардынаты | 54°31′42″ пн. ш. 29°33′53″ у. д.HGЯO |
Вусце | Бярэзіна |
• Каардынаты | 54°02′58″ пн. ш. 28°51′01″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Бярэзіна |
Краіна | |
![]() ![]() |
|
![]() |
ПрытокіПравіць
На рацэПравіць
АгульнаеПравіць
Пачынаецца на Аршанскім узвышшы каля в. Рафалава Талачынскага раёна, цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Па берагах паселішчы баброў, у пойме меліярацыйныя каналы. Даліна трапецападобная, шырыня 1— 2 км. Пойма няроўная, месцамі забалочаная, шырыня 300—500 м. Рэчышча звілістае, свабодна меандруе, шырыня ракі ў межань 6—25 м, у вусці каля 40 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя.
ЛітаратураПравіць
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.