Пліса (прыток Бабра)
Пліса́, Яблынька — рака ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці і Крупскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Бобр (басейн Дняпра).
Пліса | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 24 км |
Басейн | 179 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Раманаўка |
• Каардынаты | 54°22′25″ пн. ш. 29°36′14″ у. д.HGЯO |
Вусце | Бобр |
• Месцазнаходжанне | Пліса |
• Каардынаты | 54°22′19″ пн. ш. 29°18′38″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Бобр → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Віцебская вобласць, Мінская вобласць |
Раёны | Талачынскі раён, Крупскі раён |
Назва
правіцьНазва Пліса балцкага паходжання.
Найбліжэйшы аналаг — прускі тапонім Plissinges, у якім корань Plis- пашыраны пашыральнікам -ing-[1]. Гэты ж пашыральнік у назве прытоку Пцічы ракі Аражня < Аряжня < Ar-ing-in-[2].
На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі назву Пліса маюць рэкі — прытокі Нёмана, Бярэзіны, рака на Падзесенні на ўсходзе ад Чарнігава, азёры паабапал Глыбокага (на правабярэжжы дзвінскай ракі Дзісны).
Сваёй структурай назва Пліса блізкая да балцкай назвы дзвінскай ракі Дрыса, у якім корань Dris- так жа сама дакладна не вытлумачваецца. Іх адносяць да групы гідронімаў з канчаткам -(с)са: Іса, Ліса, Уса, Эса, Дрыса, Пліса, Неса , Труса, Таса, Рэса, Выса, Васа (на Падзвінні, Панёманні, Павісленні, Павоччы)[3].
З іх некаторыя этымалагізуюцца больш-менш надзейна: Уса ад *aus-/*us- «блішчэць», Іса ад *eis-/*is- «імкнуцца»[4]. На балцкае паходжанне таксама паказвае тое, што корань пашыраецца з дапамогай вядомых балцкіх гідранімічных пашыральнікаў: Іса — *Ісла (< Іслач < Is-l-, ak-), Уса — Усія (Us-ij-), Неса — Несла, Нясета (Nes-, -l-, -et-), Дрыса — Дрысела (Dris-, -el-), Рэса — Рэсята́ (Res-, -et-).
Гідраграфія
правіцьДаўжыня ракі 24 км. Плошча вадазбору 179 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Раманаўка Талачынскага раёна, вусце ў межах вёскі Пліса Крупскага раёна.
Крыніцы
правіць- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 202.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 199.
- ↑ Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 281—282.
- ↑ H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 55—57.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).