Ведзьма (рака)
Ведзьма, Вядзьмянка — рака ў Нясвіжскім і Ляхавіцкім раёнах Беларусі, левы прыток Шчары (басейн Нёмана).
Ведзьма | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 35 км |
Плошча басейна | 267 км² |
Басейн | Нёман |
Басейн рэк | Балтыйскае мора |
Расход вады | 1,6 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
· Месцазнаходжанне | каля вёскі Слабада |
· Каардынаты | 53°11′49,10″ пн. ш. 26°19′56″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Шчара |
· Месцазнаходжанне | на паўночны ўсход ад вёскі Задвор′е |
· Каардынаты | 53°00′48,50″ пн. ш. 26°13′30,80″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,8 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць, Брэсцкая вобласць |
Раён | Нясвіжскі раён, Ляхавіцкі раён |
Асноўныя прытокі: Шавялёўка, Ардзянка.
Даўжыня ракі 35 (24[1]) км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰. Пачынаецца за 500 м на поўнач ад вёскі Слабада Нясвіжскага раёна, упадае ў Шчару на паўночны ўсход ад вёскі Задвор′е. Даліна невыразная. Пойма двухбаковая, у сярэднім цячэнні забалочаная, яе шырыня 300—700 м. На працягу 18,9 км рэчышча каналізаванае: ад вытоку да вёскі Сваятычы (9,5 км) і ад вусця Шавялёўкі да горада Ляхавічы (9,4 км). Шырыня рэчышча ў межань 2—10 м. У пойме ракі меліярацыйныя каналы, каля вёскі Кавалі сажалка (плошчай 0,15 км²). Каля вёскі Сычы рака працякае праз сажалку (Сычоўскае возера).
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 30. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.)