Дзярноўка

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Дзярноўка)

Дзярно́ўка, Дзярнова — рака ў Талачынскім і Аршанскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Адроў (басейн Дняпра).

Дзярноўка
Характарыстыка
Даўжыня 21 км
Басейн 99 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Воўкавічы
 • Каардынаты 54°34′55″ пн. ш. 29°56′38″ у. д.HGЯO
Вусце Адроў
 • Месцазнаходжанне за 0,4 км на паўночны ўсход ад вёскі Рэпухава
 • Каардынаты 54°32′57,50″ пн. ш. 30°06′12,50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,9 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Адроў → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раёны Талачынскі раён, Аршанскі раён
physical
Дзярноўка
Дзярноўка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 21 км, з іх 8 км на тэрыторыі Талачынскага раёна[1]. Плошча вадазбору 99 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9[2] м/км. Выток за 1 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Воўкавічы Талачынскага раёна. Упадае ў Адроў прыкладна за 0,4 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Рэпухава. Вадазбор у межах Аршанскага ўзвышша. Рэчышча часткова каналізаванае (7 км ад вытоку да вёскі Вязьмічы Аршанскага раёна і 2,2 км каля аграгарадка Смальяны).

На правым беразе ракі ў аграгарадку Смальяны знаходзіцца помнік архітэктуры XVII стагоддзя — руіны замка «Белы Ковель»[3].

Зноскі

  1. Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)
  2. ЭПБ 1983.
  3. Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 151. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць