Дрысвята
Дрысвята, Друкша — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Дзісна (басейн Заходняй Дзвіны).
Дрысвята | |
Даўжыня | 44 км |
Вадазбор | 1020 км² |
Даўжыня ракі 44 км. Плошча вадазбору 1020 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Асноўныя прытокіПравіць
- Леваруч: Прорва.
Агульныя звесткіПравіць
Пачынаецца каля вёскі Грытуны (да пабудовы ГЭС Дружбы народаў ў 1953 годзе рака выцякала з возера Дрысвяты). Дзялянка былога рэчышча паміж вёскамі Ёдзішкі і Вусце цяпер лічыцца прытокам Дрысвяты — Дрысвяткай. Высокая плынь ракі ў межах Браслаўскай грады, нізкая — на захадзе Полацкай нізіны, вусце каля вёскі Казяны. На вадазборы 139 азёраў, якія займаюць плошчу каля 125 км² (12 % вадазбору).
Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 200—250 м. Абалона перарывістая, яе пераважная шырыня 50 — 100 м. Рэчышча ўмерана звілістае, паміж вёскамі Кякшты (вусце Прорвы) і Ёдзішкі на працягу 8,9 км каналізаванае. Шырыня рэчышча ў межань да 14 м. Цячэ праз азёры Доўгае, Высокае[1] (паміж імі ў 1961 годзе пабудавана ГЭС «Шлях да камунізму»[2]) і Богінскае. У вадазборы ракі Дрысвята, на беразе возера Дрысвяты (тэрыторыя Літвы) пабудаваная Ігналінская АЭС.
Зноскі
КрыніцыПравіць
- Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.:БелЭн, 1994.