Зуйка

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Зуйка)

Зу́йка — рака ў Беларусі, у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці і Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Сэрвач (басейн Нёмана).

Зуйка
Характарыстыка
Даўжыня 28 км
Басейн 142 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Туркі
 • Каардынаты 54°52′16,50″ пн. ш. 27°42′17,80″ у. д.HGЯO
Вусце Сэрвач
 • Месцазнаходжанне за 1 км на поўдзень ад вёскі Палессе
 • Каардынаты 54°46′28″ пн. ш. 27°26′29,50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,7 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Сэрвач → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіёны Віцебская вобласць, Мінская вобласць
Раёны Докшыцкі раён, Мядзельскі раён
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня 28 км[1]. Плошча вадазбору 142 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.

Пачынаецца на паўночным захадзе ад вёскі Туркі Докшыцкага раёна, цячэ па тэрыторыі Крыпульскага і Будслаўскага сельсаветаў. Упадае ў Сэрвач за 1 км на поўдзень ад вёскі Палессе і аграгарадка Будслаў. На працягу 13,2 км каналізаваная: ад вёскі Ветахмо да вёскі Калягі (5 км) і за 1,3 км на паўднёвы захад ад вёскі Ворнаўка да вусця (8,2 км).

Зноскі

  1. Природа Белоруссии… С. 166.

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 119. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 26, 27. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 8, 9. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)