Нарач (рака)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Нарач)

На́рач, Нарача́нка — рака ў Вілейскім і Мядзельскім раёнах Беларусі, правы прыток Віліі. Даўжыня 75 км. Вадазбор 1650 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 11,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Нарач
Belarus-Junction of Viliya and Narach Rivers-3.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 75 км
Басейн 1 650 км²
Расход вады 11,9 м³/с
Вадацёк
Выток Нарач
 • Каардынаты 54°49′07″ пн. ш. 26°49′14″ у. д.HGЯO
Вусце Вілія
 • Каардынаты 54°26′22″ пн. ш. 26°38′58″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Вілія
Краіна
physical
Нарач (рака)
Нарач (рака)
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асноўныя прытокіПравіць

Панурка, Вузлянка, Спягліца, Груздзеніца, Ганутка.

На рацэПравіць

Зоны адпачынку: Вузлянка

АгульнаеПравіць

Выцякае на поўдзень з возера Нарач у Мядзельскім раёне, цячэ ў межах Нарачана-Вілейскай нізіны, упадае ў Вілію за 1,2 км на паўднёвы захад ад в. Красніца (Вілейскі раён). Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. У міжрэччы Нарачы і Вузлянкі ўтвораны гідралагічны заказнік «Чарэмшыцы».

Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, у ніжнім трапецападобная, шырынёй 1—1,5 км. Пойма двухбаковая, часткова аблесеная, у верхнім і сярэднім цячэнні забалочаная (шырыня 300—600 м), ніжэй в. Нарач перарывістая, вузкая, адкрытая. Азёрнасць 6% (найбольшыя азёры ў вярхоўі ракі — Нарач, Мястра, Баторына, Бледнае). Рэчышча звілістае, яго шырыня 8—16 м, ад в. Слабада на працягу 5 км каналізаванае. Берагі ў вярхоўі нізкія, забалочаныя, на астатнім працягу стромкія.

ТурызмПравіць

На працягу паўкіламетра перад вусцем Нарачанкі на яе левым беразе пабудаваны турыстычныя стаянкі.

Зноскі

  1. Geographic Names Server — 2018.

ЛітаратураПравіць

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.

СпасылкіПравіць