Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Раман Юзапчук
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Раман Мікалаевіч Юзапчук
Нарадзіўся 24 ліпеня 1997(1997-07-24)[1] (22 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 171 см
Вага 64 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Дынама-Брэст
Нумар 77
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Сцяг Беларусі СДЮШАР-7 (Магілёў)
Клубная кар’ера*
2014 — 2017 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 0 (0)
2015   Сцяг Беларусі Бяроза-2010 21 (1)
2017 — Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 17 (2)
Нацыянальная зборная**
2015 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 3 (3)
2017 — 2018 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 5 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2018.

Раман Юзапчук (нар. 24 ліпеня 1997, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца брэсцкага «Дынама».

Клубная кар’ераПравіць

Пачынаў займацца футболам у магілёўскай СДЮШАР-7, аднак у юнацкім узросце перабраўся ў мінскае «Дынама». У 2014 годзе пачаў выступаць за дубль мінчан, дзе хутка замацаваўся ў складзе. У сезоне 2015 гуляў у Першай лізе за «Бярозу-2010». Па заканчэнні сезону бярозаўскі клуб спыніў існаванне, і Раман вярнуўся ў Мінск, дзе зноў стаў выступаць за дубль. Часам прыцягваўся да трэніровак з асноўнай камандай, аднак так і не згуляў за яе.

У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў мінскае «Дынама»[2] і неўзабаве перайшоў у «Дынама» з Брэста[3]. У другой палове 2017 года гуляў за дубль, часам з’яўляўся на лаўцы запасных у асноўнай камандзе. Да сезону 2018 рыхтаваўся разам з асновай дынамаўцаў. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 2 мая 2018 года ў паўфінальным матчы Кубка Беларусі супраць магілёўскага «Дняпро» (4:1), адзначыўся ў гэтай сустрэчы дублем. 12 мая дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Віцебска» (3:1), правёў на полі першы тайм і на 9-й хвіліне адкрыў лік у сустрэчы. У далейшым стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе.

Міжнародная кар’ераПравіць

У кастрычніку 2015 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, у тым ліку адзначыўся дублем у матчы з Бельгіяй (2:2).

26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Латвіі (3:4).

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 дубль Дынама (Мінск)   22 3
2015 Д2 Бяроза-2010   21 2
2016 дубль Дынама (Мінск)   26 3
2017 (1) дубль Дынама (Мінск)   11 3
2017 (2) дубль Дынама-Брэст   14 4
2018 Д1 Дынама-Брэст   17 2

Зноскі

СпасылкіПравіць