Расціслаў Мікалаевіч Юрэнеў
Расціслаў Мікалаевіч Юрэ́неў (13 красавіка 1912, г. Віцебск — 28 мая 2002) — расійскі кіназнавец, крытык, сцэнарыст. Заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі (1969). Доктар мастацтвазнаўства (1961), прафесар (1963).
Расціслаў Мікалаевіч Юрэнеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 сакавіка (13 красавіка) 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 мая 2002 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Q124695106? |
Дзеці | Andrey Yurenev[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кіназнавец, крытык, сцэнарыст, кінакрытык, педагог, настаўнік |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0951026 |
Жыццё
правіцьСкончыў у 1936 годзе Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі, з 1939 выкладаў у ім. З 1948 працаваў у Інстытуце гісторыі мастацтваў, з 1973 у НДІ тэорыі і гісторыі кіно.
Творчасць
правіцьАўтар манаграфій пра кінарэжысёраў: «Рыгор Аляксандраў» (1939), «Аляксандр Даўжэнка» (1959), «Эйзенштэйн» (1962), «Кінарэжысёр Яўген Чарвякоў» (1972); прац па праблемах кінамастацтва: «Савецкая кінакамедыя» (1964), «Кароткая гісторыя савецкага кіно» (1979), «Наватарства савецкага кінамастацтва» (1986). Напісаў сцэнарыі дакументальных фільмаў «Сяргей Эйзенштэйн» (1958), «Усевалад Пудоўкін» (1960), «Нараджэнне савецкага кіно» (1968), «Кіно расказвае пра сябе» (1969), «І. А. Пыр'еў» (1979) і інш.
Творы
правіць- Советский биографический фильм. [М.], 1949.
- Кино за рубежом. М., 1961.
- Смешное на экране. М., 1964.
- Канн — Москва — Венеция. М., 1964.
- Искусство, рожденное Октябрем. М., 1968.
- Советское киноведение. М., 1977.
- Александр Медведкин, сатирик. М., 1981.
- Книга фильмов. М., 1981.
- Чудесное окно: Краткая история мирового кино. М., 1983.
- Эйзенштейн: Замыслы. Фильмы. Метод. М., 1985.
- Кино Японии послевоенных лет. М., 1993.
- Мой милый ВГИК. М., 1994.
- Краткая история киноискусства. М., 1997.
Зноскі
- ↑ Юренев Ростислав Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
правіць- Юрэнеў Расціслаў Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 220.