Расія на конкурсе песні Еўрабачанне 2018

Расія ўдзельнічала ў 2018 годзе ў конкурсе песні «Еўрабачанне» ў 21-ы раз — краіну прадстаўляла Юлія Самойлава з песняй «I Won't Break», выступіўшы ў другім паўфінале. Упершыню за ўсю гісторыю ўдзелу краіны ў конкурсе, Расія не трапіла ў фінал.

Еўрабачанне-2018

Краіна  Расія
Тэлеканал Першы канал
Нацыянальны адбор
Працэс адбору Унутраны
Даты адбору 11 сакавіка 2017
Абраны ўдзельнік Юлія Самойлава
Абраная песня «I Won’t Break»
Мова песні англійская
Аўтар песні Леанід Гуткін,
Нета Німродзі,
Ар’е Бурштэйн
Вынікі выступлення
Паўфінал 15 (не выйшла ў фінал)
Фінал

Юлія мала ўдзельнічаць у 2017 годзе ў конкурсе песні «Еўрабачанне-2017» з песняй «Flame Is Burning». Але 22 сакавіка 2017 года Служба бяспекі Украіны забараніла ўезд у краіну ўдзельніку Расіі — спявачцы Юліі Самойлавай за парушэнне ўкраінскага заканадаўства. ЕВС запрапанаваў арганізаваць выступленне Юліі Самойлавай з дапамогай прамой тэлетрансляцыі з Масквы альбо змяніць удзельніка конкурсу. Пасля адмовы Расіі, 13 красавіка 2017 года Еўрапейскі вяшчальны саюз абвясціў, што Расія не зможа прыняць удзел у конкурсе. Гэта другі выпадак нядопуску ўдзельніка да Еўрабачання (у 2009 годзе грузінскі гурт «Стэфанэ і 3G» не была дапушчана да ўдзелу ў конкурсе за палітычны падтэкст сваёй песні), але першы за парушэнні, не звязаныя з песняй.

Перадгісторыя правіць

Да 2019 года Расія прымала ўдзел у конкурсе Еўрабачанне дваццать адзін раз з моманту дэбюта ў 1994 годзе. Расія была пераможцам конкурсу адзін раз у 2008 годзе з песняй «Believe» ў выкананні Дзімы Білана. Найменш паспяховым рэзультатам было 17-ае месца, якое Расія дасягла ў 1995 годзе з песняй «Колыбельная для вулкана» ў выкананні Філіпа Кіркорава. Пасля ўвядзення паўфіналаў конкурсу ў 2004 годзе, Расія кожны раз праходзіла ў фінал. У 2016 годзе Расія заняла трэцяе месца ў конкурсе «Еўрабачанне» з песняй «You Are the Only One» (Адзіная) ў выкананні Сяргея Лазарава, пры гэтым выйграўшы еўрапейскае тэлегаласаванне.

У 2019 годзе расійскі нацыяральны вяшчальнік УДТРК будзе трансляваць мерапрыемства ў Расіі. Пачынаючы з 2008 года, расійскае асвятленне конкурсу чаргуецца паміж дзвумя вяшчальнікамі: «Першы канал» і УДТРК. Спачатку, паводле кантракта, «Першы канал» маў трансляваць конкурс у 2017 годзе, а УДТРК у 2018 годзе, але з прычыны падзей 2017 года, калі Юліі Самойлавай быў забаронены ўезд ва Украіну, УДТРК саступіў права трансляцыі Еўрабачання-2018 «Першаму каналу». Такім чынам, чарговасць права трансляцыі была выкананая, але ссунутая на адзін год.

На Еўрабачанні правіць

Паводле правіл «Еўрабачання» краіны «вялікай пяцёркі» (Германія, Вялікабрытанія, Іспанія, Італія, Францыя) і краіна-гаспадарка конкурсу (Ізраіль) праходзяць адразу ў фінал, астатнія ўдзельнічаюць у паўфіналах. Размеркаванне на паўфіналы адбылося 29 студзеня 2018 года ў Ліссабоне, дзе 37 краін былі размеркаваныя на 2 паўфіналы. Расія ўпершыню за ўсю гісторыю ўдзелу трапіла ў другі паўфінал, а таксама ўпершыню Расія не трапіла ў фінал.

Паўфінал правіць

Расія прыняла ўдзел у другім паўфінале 10 мая 2018 года. Яна выступала пад нумарам 6, паміж Даніяй і Малдовай. Па выніках галасавання, Расія заняла толькі 15 месца, што не дало ёй магчымасці прайсці ў фінал.

Галасаванне правіць

Расія галасавала як у другім паўфінале, так і ў фінале. На працягу кожнага шоу кожная краіна прысуджвала два сеты балаў ад 1-8, 10 і 12: адзін сет — ад журы, другі — ад тэлегледачоў.

Паасобныя вынікі галасавання правіць

У гэтым годзе ад Расіі галасавалі наступныя 5 членаў журы[1]:

Зноскі

  1. "Eurovision 2018 Jury members". Eurovisionworld [англійская]. 2018-04-30. Праверана 2018-05-20.

Спасылкі правіць