Ізяславічы Полацкія

княжацкі род, галіна Рурыкавічаў
(Пасля перасылкі з Род Ізяславічаў Полацкіх)

Ізяславічы Полацкія, Рагвалодавічы, крыўскія князі — дынастыя князёў Полацкай зямлі, нашчадкаў Ізяслава Уладзіміравіча, асобная група ў складзе роду Рурыкавічаў.

Вылучэнне Ізяславічаў Полацкіх сярод Рурыкавічаў абумоўлена іх паходжаннем. Ужо кіеўскі князь Яраслаў Уладзіміравіч, дзелячы ў тастаменце Кіеўскую дзяржаву (Русь) паміж сынамі, не згадвае Полацка і тагачаснага полацкага князя Усяслава Брачыславіча. Таксама і князь Усяслаў не прымае ўдзелу ў з’ездзе Рурыкавічаў у Любечы (1097). У пачатку XII ст. летапіс вылучае сярод Рурыкавічаў «Рагваложых унукаў» і «Яраслававых унукаў» як варожыя групоўкі ледзь не з часоў кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча[1]. Разам з тым летапіс называе полацкіх князёў «крыўскімі».

Старшынство УсяславічаўПравіць

Старшынство сярод сыноў Усяслава Брачыславіча дыскусійнае. Цяпер вядомы адзіны сучасны Усяславічам іх пералік, датычны іх высылкі ў 1130 годзе. Пад 1130 годам імёны князёў не названы. Пад 1140 годам змешчаны пералік з імёнамі трох сыноў Усяслава — Давыда, Расціслава, Святаслава, і двума безыменнымі княжычамі, якія тым годам вярнуліся на Русь. Імёны княжычаў — Васіль і Іван — вядомы толькі з Маскоўскага зводу 1479 года. І пад 1140 годам, і ў зводзе 1479 года два княжычы названы «Рагвалодавічамі». З «Жыція Еўфрасінні Полацкай» вядома, што яе бацька Святаслаў быў маладзейшы з братоў. Такім чынам, задача даследчыкаў змясціць у гэты парадак таксама Барыса, Глеба і Рамана, памерлых да 1130 года, гісторыкі гэта вырашаюць розна.

Часта ў даследаваннях сустракаецца яшчэ адзін пералік — Давыд, Барыс, Глеб. На думку шэрагу даследчыкаў (Леанід Аляксееў[2], а за ім Лявонцій Вайтовіч), у такім парадку Усяславічы згаданы ў сачыненні ігумена Данілы. На праўдзе, ігумен Даніла згадваў сярод старэйшых князёў толькі аднаго Усяславіча — менскага князя Глеба, зяця і саюзніка вялікага князя кіеўскага. Астатнія Усяславічы з’явіліся там праз скажэнні пазнейшых перапісчыкаў[3].

Значнае месца ў вызначэнні старшынства Усяславічаў займаюць імёны, бо чацвёра з іх названы па святых Барысу і Глебу (у хрышчэнні Раману і Давыду)[4]. На думку Аляксея Мельнікава, пры нарачэнні па святых Барысе і Глебе, Барысам заўсёды называлі старэйшага сына, а Глебам — малодшага, таксама і з Раманам і Давыдам, але аргументацыі даследчык не дае. Антон Увядзенскі заўважае, на яго думку, сучасную Усяславу паралель — імёны сыноў чарнігаўскага князя Святаслава Яраславіча — Глеба, Рамана і Давыда, чыё старшынство ў такім парадку даследчык пацвярджае крыніцамі, на яго думку ў іх мог быць і старэйшы брат Барыс, які не дажыў да ўзросту, калі мог быць згаданы крыніцамі. На думку Увядзенскага, паралель можа ў пэўнай ступені пацвярджаць, што Усяслаў у нарачэнні сваіх сыноў трымаўся такой самай схемы.[5]

Знакі ІзяславічаўПравіць

Знакамі нашчадкаў полацкага князя Ізяслава Уладзіміравіча, на думку Савы Міхеева, несумненна былі  -падобныя трызубы з адагнутымі завяршэннямі бакавых зубоў, але для атрыбуцыі асобных знакаў пэўным князям бракуе звестак. Знакі Ізяславічаў болей за знакі большасці нашчадкаў Яраслава Уладзіміравіча падобныя да тамгі Уладзіміра Святаславіча[6]. Выявы такіх знакаў знойдзены на помніках полацкага паходжання, асабліва на плінфе полацкіх і віцебскіх храмаў даследаванай Паўлам Рапапортам[7]. Просты трызуб без дадатковых элементаў выяўлены і на пасцелістым баку, і на тарцах плінфы полацкай «царквы на рове», датаванай Рапапортам 1165—1168 гадамі. На пасцелістым баку плінфы «царквы на рове» сустракаецца і трызуб з крыжам на цэнтральным зубцы, вядомы таксама на пячатцы з дзвюма аднолькавымі тамгамі на аверсе і рэверсе[8]. Просты трызуб без ножкі выяўлены на пасцелістым баку плінфы віцебскай Дабравешчанскай царквы, меркавана датаванай 1140-мі гадамі, і на тарцах плінфы полацкай «царквы на дзядзінцы»[6].

РадаводПравіць

Зноскі

  1. Рукавишников, 2003, с. 109
  2. Алексеев, 1966, с. 252
  3. Янін…
  4. ПЭ, 2003
  5. Введенский, 2022. С. 273—275.
  6. а б Михеев, 2017, с. 33
  7. Раппопорт, 1993, с. 252-253
  8. Дук, Коц, 2013, с. 85 (рис. 1: 4), 86

ЛітаратураПравіць

  • Алексеев Л. В. Полоцкая земля: Очерки истории северной Белоруссии в IX—XIII вв. — М.: Наука, 1966. — 295 с.
  • Введенский А. М. Сыновья Всеслава Брячиславича. Стратегия и порядок имянаречения // Slovene. — 2022. — № 2. — С. 264-277.
  • Дук Д. В., Коц А. Л. Новые археологические исследования на территории Заполотского посада древнего Полоцка (конец Х — первая половина XII в.) // Stratum plus. Кишинев, 2013. № 5: Под знаком Рюриковичей. Ad gloriam С. В. Белецкий. — С. 83-90.
  • Кузьмин А. В. Правители Полоцкой земли во второй половине XII — начале XIV века : (актуальные проблемы хронологии и генеалогии) / А. В. Кузьмин, А. П. Пятнов // Ломоносов 2003 : материалы Междунар. науч. конф. студентов, аспирантов и молодых ученых по фундамент. наукам / под ред. В. Н. Сидоренко.- М. : МГУ, 2003. — С. 5-14. (Артыкул змяшчае звесткі пра генеалогію полацкіх князёў паводле сінодыкаў Полацкага Сафійскага сабора).
  • Михеев С. Княжеские печати с тамгами и атрибуция знаков Рюриковичей XI—XII в. // Древняя Русь: Вопросы медиевистики. М., 2017. 4 (70). — С. 17-41.
  • Назаренко А. В. Борис и Глеб : Канонизация // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2003. — Т. VI. — С. 44-60. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 5-89572-010-2.
  • Насевіч В. Л., Іоў А. В. Ізяславічы // Беларуская Энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7. — С. 188—189.
  • Рагвалодавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 43. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Раппопорт П. А. Древнерусская архитектура. — СПб., 1993.
  • Рукавишников А. В. Почему полоцкие князья были сосланы в Византию: Свидетельства источников // Древняя Русь: Вопросы медиевистики. 2003. № 2 (12). — С. 99-111.
  • Самонова М. Н. К проблеме о старшинстве Всеславичей // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі : матэрыялы VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Полацк, 1—2 лістапада 2022 г.) / уклад. Т. У. Явіч.— Полацк : Полацкае кніжнае выдавецтва, 2022.— 360.