Рудбекія
Рудбекія[4] (Rudbéckia) — род аднагадовых, двухгадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства Астравыя, ці Складанакветныя (Asteraceae), які ўключае каля 40 відаў.
Рудбекія | |||||||||||||||||
Рудбекія шурпатая (Rudbeckia hirta) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Rudbeckia L., 1753 | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
Секцыі | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
|
Натуральная вобласць распаўсюджання раслін гэтага роду знаходзіцца ў Паўночнай Амерыцы, многія віды растуць у прэрыях.
Некаторыя віды культывуюцца як дэкаратыўныя, часта дзічэюць, распаўсюджаны ў Еўропе і Афрыцы.
Апісанне правіць
Сцёблы простыя ці разгалінаваныя, вышыня расліны ад 50 см да 3 метраў (у некаторых відаў).
Лісце ад 5 да 25 см даўжынёй, суцэльныя або пёрыста-паасобныя, часам пёрыста-рассечаныя, авальнай або яйкападобнай формы. У верхняй частцы сцябла лісце сядзячае, у ніжняй доўгачаранковае.
Суквецці — буйныя кошыкі да 15 см у дыяметры. Кветаложа моцна выпуклае, пазней цыліндрычнае, з плёнкавымі вострымі прыкветкамі.
Краявыя кветкі — язычковыя бясплодныя жоўтага або аранжавага колераў, пасярэднія — трубчастыя двухполыя ад жоўтага да пурпурна-чорнага або карычневага колераў.
Сістэматыка правіць
Некаторыя крыніцы аб’ядноўваюць гэты род з блізкім родам Эхінацэя (Echinacea).
Род прынята дзяліць на тры секцыі: Dracopis, Macrocline і Rudbeckia.
Шырокую вядомасць атрымалі, у першую чаргу, культурныя дэкаратыўныя віды.
Віды правіць
sect. Dracopis
- Rudbeckia amplexicaulis Vahl — аднагадовая расліна
sect. Macrocline
- Rudbeckia laciniata — Рудбекія рассечаная — на аснове якога атрыманы вядомы дэкаратыўны сорт 'Залаты шар'
- Rudbeckia nitida — паслужыў пры атрыманні многіх гібрыдаў
sect. Rudbeckia
- Rudbeckia fulgida Aiton — паслужыў пры атрыманні многіх гібрыдаў
- Rudbeckia heliopsidis Torr. & A.Gray[5] — у культуры практычна не сустракаецца
- Rudbeckia hirta L. — Рудбекія шурпатая — з гэтага віду атрыманы многія дэкаратыўныя сарты, лічыцца сімвалам Мэрыленда з 1918 года
Батанічныя ілюстрацыі некаторых відаў рудбекіі правіць
З кнігі «Illustrated Flora of the Northern States and Canada» Н. Л. Брытана і А. Браўна (1913)
-
Рудбекія рассечаная (Rudbeckia laciniata)
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Звесткі пра род Rudbeckia у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 114. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Рудбекия солнцеглядная molbiol.ru
Літаратура правіць
- Прохараў В. М. Рудбекія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 427—428. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Гиляров М. С. Биологический энциклопедический словарь. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 548. — 831 с.
- Многолетние цветы открытого грунта. — М., 1959.
Спасылкі правіць
- Рудбекія: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Рудбекия ў Энцыклапедыі дэкаратыўных садовых раслін
- Рудбекия на сайце USDA NRCS (англ.) Праверана 24 верасня 2008 г.
- Рудбекия на сайце Каліфарнійскага ўніверсітэта (англ.) Праверана 24 верасня 2008 г.