Рупія (род раслін)
(Пасля перасылкі з Рупія, род раслін)
Ру́пія[3] (Ruppia) — род кветкавых раслін сямейства Рупіевыя (Ruppiaceae).
Рупія (род раслін) | ||||||||||||||||
Рупія марская (Ruppia maritima) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Ruppia L. (1753) | ||||||||||||||||
|
Род налічвае каля 10 відаў, пашыраных ва ўмераных і трапічных паясах і горных раёнах тропікаў. Распаўсюджаны на мелкаводдзях марскіх узбярэжжаў і ўнутраных саланаватых і салёных вадаёмаў.
Шматгадовыя травы з тонкімі паўзучымі карэнішчамі. Акрамя суквеццяў цалкам знаходзяцца ў вадзе. Лісце чаргаванае або супраціўнае. Кветкі дробныя, двухполыя, у двухкветкавым коласе. Плод складаецца з 4—6 касцянкападобных доляў.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ БелЭн 2001.
Літаратура
правіць- Прохараў В. М. Рупія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 452. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Руппия // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рупія (род раслін)
- Руппия: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Ruppia // ИАС «ООПТ России» (руск.)