Асетр рускі

(Пасля перасылкі з Рускі асетр)

Асетр рускі (Acipenser gueldenstaedtii) — рыба сямейства асятровых.

Асетр рускі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acipenser gueldenstaedtii Brandt, 1833

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161073
NCBI  7902
EOL  46561166

Апісанне правіць

Даўжыня да 2 м, маса да 100 кг (сярэдняя 16—32 кг).

Пашырэнне правіць

Водзіцца ў басейнах Каспійскага (тыповая форма), Азоўскага і Чорнага (падвід чарнаморска-азоўскі) мораў. Тыповая праходная рыба. У рэкі Беларусі (Дняпро, Прыпяць, Сож) заходзіў з Чорнага мора да пач. ХХ ст. 3 пабудовай плаціны Днепрагэса міграцыі спыніліся. Апошні раз злоўлены каля Быхава ў 1927.

Асаблівасці біялогіі правіць

Жыве да 50 гадоў. Ход у рэкі вясной і восенню, рыба веснавога ходу нерастуе ў тым жа годзе; асенняга — зімуе на ямах у рэках, нерастуе вясной у наступным годзе на ўчастках з хуткім цячэннем і шчыльным грунтам.

Моладзь жывіцца беспазвавочнымі (ракападобныя, чэрві). дарослыя — буйнымі малюскамі і рыбай.

Промысел і вырошчванне правіць

Каштоўная рыба. Магчыма гібрыдызацыя з сцерляддзю для таварнага вырошчвання ў сажалках.

Літаратура правіць

  • Жукаў П. Асетр рускі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. Т. 1. — Мн., 1983.