Асятры

(Пасля перасылкі з Acipenser)

Асётр (Acipenser) — прадстаўнік сямейства паўпрахадных і прахадных рыб, распаўсюджаных у паўночным паўшар'і.

Асятры

Асетр атлантычны (Acipenser sturio)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acipenser Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161065
NCBI  7901
EOL  357104
FW  35128

Апісанне правіць

Даўжыня да 6 м. Вага да 800 кг і больш. Цела тоўстае, вераценападобнае, звужаецца к хвасту. Асятры не маюць пазванкоў і часткова пакрыты касцянымі пласцінкамі. Спінны і анальны плаўнікі моцна ссунутыя назад. Лучыны хваставога плаўніка абгінаюць канец хваста. Рыла доўгае, мае 4 канусападобныя вуса, якія ўжывае як такцільныя органы. Рот без зубоў. Асётр вядзе наддонны драпежны вобраз жыцця, сілкуецца рыбай, чарвякамі, малюскамі. Звычайна стала жыве ў марской вадзе, але заходзіць на нераст у рэкі. Палавога ўзросту дасягае ў 7 — 18 гадоў. Адна сталая рыбіна дае да 2 млн ікрынак, аднак большасць моладзі гіне.[1]

Віды правіць

Род уключае 17 відаў:

Паходжанне правіць

Асятры адносяцца да касцявых рыб. Лічыцца, што яны сфарміраваліся прыблізна 200 млн гадоў таму і амаль не пацярпелі марфалагічных змен, за што атрымалі ад вучоных мянушку «жывых выкапняў». Часткова гэта тлумачыцца добрай прыстасавальнасцю да змен салёнасці і тэмпературы вады, адсутнасцю вялікай канкурэнцыі з боку іншых драпежнікаў, паліплоіднасцю (наяўнасцю некалькіх набораў храмасом), што дае магчымасць ствараць жыццяздольныя гібрыды паміж сабою і бліжэйшым суродзічам — бялугай. Блізкім па паходжанню і знешняму выгляду да асётру з'яўляецца амерыканскі вясланос.

Арэал і разнастайнасць правіць

Арэал ахоплівае марскія прасторы паўночнага паўшар'я. Розныя віды асётру адаптаваны да субтрапічнага, умеранага і нават арктычнага клімату. Могуць утвараць азёрныя жылыя формы (воз. Байкал, Зайсан у Еўразіі, Вялікія азёры ў Паўночнай Амерыцы), праводзіць зіму ў спячцы. Звычайна вылучаюць 19 зараз існуючых відаў асётру, да якіх таксама адносяць цалкам прэснаводную асятровую рыбу сцерлядзь. Найбольшы статак асётру насяляе Каспійскае мора.

На Беларусі раней сустракалася ўсяго два прахадныя віды — балтыйскі ці атлантычны асетр (Acipenser oxyrinchus oxyrinchus) і рускі асетр (Acipenser gueldenstaedti). Балтыйскі асетр шырока сустракаўся ля узбярэжжаў Атлантычнага акіяну, заходзіў на нераст у рэкі Еўропы і Паўночнай Амерыкі. З Балтыйскага мора ён уваходзіў на нераст у Нёман і яго прытокі Вілію і Шчара, значна радзей у Заходнюю Дзвіну. Асобныя рыбіны трапляліся рыбакам Беларусі да II Сусветнай вайны. Апошнія заходы ў Нёман зафіксаваны 1952 і 1955 гг. Пасля будаўніцтва плацін заходы перарваліся. Значна радзей фіксуюцца заходы балтыйскага асётру ў рэкі іншых краін.

Рускі асетр распаўсюджаны ў басейнах Чорнага, Азоўскага і часткова Каспійскага мора. Раней у значнай колькасці ўваходзіў на нераст у Днепр, паднімаўся да Магілёва і нават да Дарагабужа, сустракаўся ў Прыпяці, Сажы і Бярэзіне. У 1920 г. у Жлобіне злавілі асятра вагой 34 кг. У 1927 г. ля Быхава — вагой 50 кг. Але з пач. 1930-ых гг. у сувязі з будаўніцтвам плацін заходы рускага асётру ў рэкі Беларусі спыніліся.

Промысел і ахова правіць

Асётр здаўна з'яўляўся прамысловай рыбай. Астаткі асятровых костак сустракаюцца ў Еўразіі падчас раскопак старажытных стаянак эпох мезаліту i неаліту. Акрамя каштоўных мяса і чорнай ікры, ужываюцца малокі, пузыр (з яго вараць клей), лучыны і касцявыя пласцінкі (раней ужываліся ў ежу ці як упрыгажэнне). Асабліва інтэнсіўны лоў прыпаў на XIX — першую палову ХХ стст. Прычым, большасць асётру здабывалася на тэрыторыі Расіі. Аб звычайнасці ўжывання асятровых рыбін у ежу ў кан. ХІХ ст. пісаў Л. П. Сабанееў: «Густ асётру вядомы кожнаму. Заўважым тут, што ўсяго смачней ялавыя асятры і прытым сярэдняй велічыні».

Сёння вельмі абмежаваны легальны промысел вядзецца толькі ў краінах, што месцяцца ля Каспійскага мора. Перспектывы павелічэння статку звязваюць са штучнай гадоўляй.

Ахоўваецца МСАП.

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

  • Рыбы. Популярный энциклопедический справочник. / Под ред. профессора П. Жукова. — Мн.: Белорусская советская энциклопедия им. П. Бровки, 1989

Спасылкі правіць