Рыгор Іосіфавіч Лашкевіч
Рыгор Іосіфавіч Лашке́віч[1] (10 кастрычніка 1904; вёска Востраў, Кармянскі раён — 16 студзеня 1992) — беларускі вучоны ў галіне меліярацыі. Член-карэспандэнт Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959—1961), Акадэміі навук БССР (1961), доктар сельскагаспадарчых навук (1958), прафесар (1960). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Рыгор Іосіфавіч Лашкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 кастрычніка 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 студзеня 1992 (87 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | раслінаводства, аграбіялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук |
Навуковае званне | прафесар, член-карэспандэнт АН БССР, член-карэспандэнт АСГН БССР |
Альма-матар | |
Вядомы як | аграбіёлаг |
Біяграфія
правіцьСкончыў БСГА (1927). З 1927 па 1929 працаваў у Мінскім акружным зямельным аддзеле аграномам-культуртэхнікам. З 1929 па 1931 навучаўся ў аспірантуры Усесаюзнага НДІ балотнай гаспадаркі. З 1932 года працаваў ва Усесаюзным НДІ балотнай гаспадаркі ў Мінску.
З 1941 па 1942 год — у эвакуацыі, навуковы супрацоўнік Кіраўскай вопытнай станцыі. У 1942—1945 гг. — у дзеючай арміі.
Пасля дэмабілізацыі, з 1945 па 1971 г. кіраваў аддзелам сельскагаспадарчага выкарыстання меліяраваных зямель Беларускага НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі, у 1971—1983 — прафесар-кансультант гэтага інстытута. Таксама вёў выкладчыцкую дзейнасць у Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце.
Навуковы і практычны ўклад
правіцьНавуковыя даследаванні прысвечаны пытанням асваення тарфяна-балотных глебаў, аграбіялогіі, фізіялогіі раслін, аграхіміі. Распрацаваў эфектыўныя прыёмы па прыстасаванні і выкарыстанні пашаў, апрацоўцы асноўных сельскагаспадарчых структур, прымяненню сістэмы мікраўгнаенняў пад культурныя расліны на тарфяных глебах. Распрацаваў мерапрыемствы па паляпшэнні ўрадлівасці тарфяных глебаў і паляпшэнню якасці прадукцыі культурных раслін на меліяраваных глебах.
Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій. Сярод апублікаваных:
- Простейшие мелиорации в повышении урожайности социалистических полей. — Мн., 1934.
- Устройство, использование пастбищ на осушенных болотах и уход за ними. — Мн., 1947.
- Культура канапель на тарфяных глебах. — Мн., 1949.
- Агратэхніка канатніка на балотных глебах. — Мн., 1950.
- Культура кок-сагыза на торфяных почвах. — Мн., 1951.
- Коноплеводство на торфяных почвах. — Мн., 1953.
- Применение микроудобрений на торфяных почвах. — Мн., 1955.
- Плодородие торфяных почв и возделывание конопли. — Мн., 1962.
- Сахарная свекла на торфяных почвах. — Мн., 1965.
Падрыхтаваў 11 кандыдатаў навук.
Узнагароджаны медалямі.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
Літаратура
правіць- Лашке́віч Рыгор Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 168. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).