Рыгор Аркадзевіч Такуеў
Рыгор Аркадзевіч Таку́еў (руск.: Григорий Аркадьевич Токуев; 23 снежня 1917, вёска Паташаўская, Шанкурскі раён, Архангельская вобласць — 9 кастрычніка 1995) — удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).
Рыгор Аркадзевіч Такуеў | |
---|---|
руск.: Григорий Аркадьевич Токуев | |
Дата нараджэння | 23 снежня 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 кастрычніка 1995 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | партызаны |
Гады службы | 1938—1944 |
Часць | 125-я Капаткевіцкая партызанская брыгада |
Камандаваў | 78-ы дыверсійны атрад |
Бітвы/войны | Савецка-фінляндская вайна, 1939—1940, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
БіяграфіяПравіць
Р. А. Такуеў нарадзіўся ў вёсцы Паташаўская (Шанкурскі раён, Архангельская вобласць). Скончыў сямігодку, вучыўся ў Архангельскім аэраклубе, працаваў інструктарам. У Чырвонай Арміі з 1938 года. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г., камандзір мінамётнага ўзвода дэсантных войскаў. Кантужаны трапіў у палон, знаходзіўся ў лагеры ў горадзе Крамянчуг. Узімку 1941 г. здзейсніў уцёк і сустрэўся з партызанамі ў Капаткевіцкім раёне. У чэрвені 1942 г. прызначаны камандзірам падрыўной групы. 7 сакавіка 1943 г. у Крамлі ў Маскве Р. А. Такуеў быў узнагароджаны ордэнам Леніна. Праходзіў лячэнне ў шпіталі. У жніўні 1943 г. вярнуўся на Палессе і быў прызначаны камандзірам 78-га дыверсійнага атрада 125-й Капаткевіцкай партызанская брыгады.
Пасля вызвалення Беларусі Р. А. Такуеў да 1980 года працаваў у спартыўных арганізацыях (дырэктар спартыўнай базы, намеснік старшыні ДСТ «Спартак» і інш.). У 1957 годзе скончыў фізкультурны тэхнікум у Мінску.
Памёр Р. А. Такуеў 9 кастрычніка 1995 г. Пахаваны ў Мінску.
УзнагародыПравіць
- Медаль «Залатая Зорка»
- 2 ордэны Леніна
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- медалі
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 396. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
- Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе и др.; под общ. ред. д-ра ист. наук Э. Г. Иоффе. — Минск: Беларусь, 2009. — С. 251, 255. — 271 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0836-4. (руск.)
СпасылкіПравіць
- Рыгор Аркадзевіч Такуеў на сайце «Героі краіны»
- Герой Советского Союза Токуев Григорий Аркадьевич Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
- Віртуальная выстава на сайце Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
- Інфармацыя на сайце СОЛДАТ.ru (руск.)