Рыгор Паўлавіч Мацвяйкоў

вучоны ў галіне тэрапіі

Рыгор Паўлавіч Мацвяйко́ў[1] (25 лютага 1929 — 20 студзеня 2002) — вучоны ў галіне тэрапіі, доктар медыцынскіх навук (1969), прафесар (1969). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1979).

Рыгор Паўлавіч Мацвяйкоў
Дата нараджэння 25 лютага 1929(1929-02-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 студзеня 2002(2002-01-20) (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, тэрапеўт, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Навуковая сфера тэрапія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1969)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Георгій Хрысанфавіч Даўгяла
Вядомыя вучні Наталля Паўлаўна Міцькоўская
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Мадора Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі (зараз у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1948 годзе скончыў сярэднюю школу, у 1954 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут. У 1954—1956 гадах працаваў загадчыкам Мур-Ашмянскім сельскім урачэбным участкам у Гродзенскай вобласці. З 1956 года Р. П. Мацвяйкоў у Мінскім медыцынскім інстытуце (сучасны Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт). У 1956—1958 гадах аспірант кафедры шпітальнай хірургіі, у 1958—1962 гадах — асістэнт. У 1959 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Клинико-электрофизиологический анализ сердечной деятельности при хроническом тонзилите». У 1962—1963 гадах выконваў абавязкі дацэнта, у 1963—1994 гадах загадчык 2-й кафедрай шпітальнай тэрапіі. У 1967 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. Адначасова ў 1968—1990 гадах галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя БССР, у 1973—1994 гадах галоўны рэўматолаг. З 1994 года прафесар 2-й кафедры ўнутраных хвароб БДМУ.

Навуковая і грамадская дзейнасць

правіць

Р. П. Мацвяйкову належаць навуковыя працы па дыягностыцы, лячэнні і прафілактыцы рэўматычных хвароб. Аўтар больш за 120 апублікаваных навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій[2]. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны 5 доктарскіх і 57 кандыдацкіх дысертацый[2].

Аўтар шэрагу патэнтаў[3] і рацыяналізатарскіх прапаноў.

Прымаў удзел у падрыхтоўцы шэрагу рэспубліканскіх навуковых з’ездаў і канферэнцый, у рабоце міжнародных медыцынскіх кангрэсаў і канферэнцый, чытаў лекцыі ў трох медыцынскіх цэнтрах ЗША[2].

Займаў пасады:

  • старшыні беларускага навуковага таварыства тэрапеўтаў у 1963—1996 гадах,
  • намесніка старшыні прэзідыума Усесаюзнага навуковага таварыства тэрапеўтаў у 1972—1990 гадах,
  • старшыні спецыялізаванага вучонага савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый,
  • навуковага савета па тэрапіі Вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя БССР,
  • Беларускага аддзялення Савецкага камітэта «Урачы за прадухіленне ядзернай вайны» (у 1984—1990 гг.)[2].

Уваходзіў у склад прэзідыума Усесаюзнага навуковага таварыства рэўматолагаў (у 1972—1990 гг.), Міжнароднай лігі інтэрністаў (у 1981—1990 гг.), Еўрапейскай лігі рэўматолагаў (у 1980—1991 гг.), савета па тэрапіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Терапевтический архив», рэдакцыйных саветаў часопісаў «Ревматология», «Здравоохранение Белоруссии»[2].

Сярод апублікаваных прац:

  • Тонзилогенные поражения сердца — Мн., 1979.;
  • Клиническая реография (1976, у сааўтарстве);
  • Справочник по организации терапевтической помощи, 1988.;
  • Клиническая диагностика — Мн., 1994. (у сааўтарстве).

Узнагароды і званні

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць