Рыта Веньямінаўна Млодак
Рыта (Рэвека) Вяньямінаўна Мло́дак[1] (27 лютага 1906, Мінск — 3 снежня 1969) — беларуская спявачка (лірыка-драматычнае сапрана). Народная артыстка БССР (1940).
Рыта Веньямінаўна Млодак | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 лютага 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 снежня 1969 (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперная спявачка |
Пеўчы голас | сапрана |
Інструменты | вакал |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1928 годзе скончыла Віцебскі музычны тэхнікум, у 1933 годзе — Беларускую студыю оперы і балета. У 1933—1959 гадах (з перапынкамі) салістка Беларускага тэатра оперы і балета. У 1941—1942 гадах выступала ў Свярдлоўскім тэатры оперы і балета і Пермскім тэатры оперы і балета, у 1942—1943 гадах удзельнічала ў канцэртах франтавых брыгад.
Творчасць
правіцьСярод оперных партый: Таццяна, Ліза, Тамара, Маргарыта, Мікаэла, Аксана («Чаравічкі» П. І. Чайкоўскага), Марыся («Міхась Падгорны» Яўгена Цікоцкага), Надзейка («Кветка шчасця» А. Туранкова), Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П. І. Чайкоўскага), Яраслаўна («Князь Ігар» А. Барадзіна) і інш. Выступала як канцэртная спявачка.
Зноскі
Літаратура
правіць- Млодак Рыта Веньямінаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 497—498. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Мло́дак Рыта (Рэвека) Веньямінаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 499. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Млодек Рита (Ревекка) Вениаминовна // Музыкальная энциклопедия. / Под ред. Ю. В. Келдыша. — Т. 3. — С. 616. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1976. (руск.)
Спасылкі
правіць- Тамара Зенина Цветок счастья Риты Млодэк (руск.) // СБ. Беларусь сегодня
- Рита Млодек // КИНО-ТЕАТР.РУ (руск.)