Рыта Сангалі (італ.: Rita Sangalli, 20 жніўня 1849 — 3 лістапада 1909)[4] — італьянская артыстка балета.

Рыта Сангалі
італ.: Rita Sangalli
Рыта Сангалі (1874)
Рыта Сангалі (1874)
Дата нараджэння 20 жніўня 1849(1849-08-20)[1][2] ці 1850[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лістапада 1909(1909-11-03)[1][2]
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесія харэограф, балерына, спявачка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Антэньяце.

Танцавала ў італьянскіх правінцыях Асці, П’ячэнца і Турын. У 1865 годзе скончыла школу «Ла Скала» у О. Юса[5], дэбютавала ў тым жа годзе ў Мілане ў тэатры «La Scala» ў балеце Поля Тальёні (1808—1884) «Прыгоды Фліка і Флока» на музыку П. Л. Гертэля.[6] Пасля яе нанялі ў Тэатр Яе Вялікасці ў Лондане. У тым жа годзе яна выехала ў ЗША і заснавала ўласную трупу ў Нью-Ёрку.

Сангалі гастралявала па Амерыцы ў Каліфорніі, Каларада, Арэгон і да Солт-Лэйк-Сіці ў 1866—1870 гадах.[5] Разам з Мары Банфанці выступала ў музыкальнай пастаноўцы «Чорны жулік» (англ.: The Black Crook) Дэвіда Косты, а затым трыумфавала ў пантамімах «Humpty Dumpty» (1868) і «Hickory Dickory Dock» (1869).

 
Партрэт Рыты Сангалі, танцоркі (1850—1909). Фота Atelier Adéle (да 1909)

У 1872—1883 вядучая танцоўшчыца парыжскай Оперы.[5]

У 1872 годзе Сангалі выканала галоўную ролю ў паспяхова адноўленай пастаноўцы балета «Ручай» Л. Дэліба. У тым жа годзе яна далучылася да балетнай трупы Парыжскай оперы, дзе выступала ў шматлікіх прэм’ерах, у тым ліку ў балетах«Сільвія» (пастаўлены Л. А. Мерантам 14 чэрвеня 1876 года), «Yedda» А. Метра  (англ.) (1879) і «Намуна» Э. Лало (6 сакавіка 1882) (балетмайстар Л. Петыпа).

Выступленне Р. Сангалі ў галоўнай партыі ў балеце «Yedda» А. Метра (1879, балетмайстар Луі Мерант) прадэманстравала яе выдатны драматычны талент. Сангалі спалучала акадэмізм, уласцівы французскай школе, з экспрэсіўнасцю і віртуозным майстэрствам (валодала «сталёвым наском»), уласцівымі танцоўшчыцам італьянскай школы.[5]

Аўтар кнігі «Тэрпсіхора» (1875).[5]

Сангалі сышла са сцэны ў 1884 годзе і выйшла замуж за Роберта-Мары-Жана Марка, барона дэ Сен-П’ера 8 верасня 1886 года ў Парыжы.

У жніўні 1901 года Сангалі і Мары Банфанці выступалі ў Метрапалітэн-оперы падчас першага сезона балета ў Нью-Ёрку.[7]

Рыта Сангалі памерла ў італьянскім Карпезіна-д’Арчэласка 3 лістапада 1909 года. Пахавана на могілках Пасі.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. а б в Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Cohen, Selma Jeanne; Foundation, Dance Perspectives (1998). International encyclopedia of dance: a project of Dance Perspectives Foundation, Inc. Oxford University Press. pp. 514–515. ISBN 978-0-19-512309-8.
  5. а б в г д Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
  6. Craine, Debra; Mackrell, Judith (19 August 2010). The Oxford Dictionary of Dance. Oxford University Press. pp. 395–. ISBN 978-0-19-956344-9.
  7. «Revival of the Ballet», The New York Times, September 1, 1901, p. SM3.

Бібліяграфія правіць

  • Barbara Mackin Barker. The American careers of Rita Sangalli, Giuseppina Morlacchi and Maria Bonfanti: nineteenth century ballerinas. New York University, Graduate School of Arts and Science, 1981.