Рыгор Яўсеевіч Зіноўеў

(Пасля перасылкі з Р. Зіноўеў)

Рыго́р Яўсе́евіч Зіно́ўеў (сапраўднае прозвішча — Радамысльскі [6], якое таксама выкарыстоўваў як літаратурнае імя; у якасці яўрэйскіх імёнаў у розных крыніцах паказваюцца першае імя Яўсей і Аўсей, другое імя Герш, Гершэн, Гершон і Гірш, імя па бацьку Аронавіч[6]; 11 (23) верасня 1883, Елісаветград, Расійская імперыя25 жніўня 1936, Масква, СССР) — расійскі рэвалюцыянер, савецкі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Член Палітбюро ЦК Партыі (1921—1926), кандыдат у члены Палітбюро ЦК РКП(б) (1919—1921). Член Аргбюро ЦК РКП(б) (1923—1924).

Рыгор Яўсеевіч Зіноўеў
Grigorii Zinovieff 1920.jpg
Нараджэнне 23 верасня 1883(1883-09-23)[1][2] ці 11 (23) верасня 1883
Смерць 25 жніўня 1936(1936-08-25)[3][4][…] (52 гады)
Месца пахавання
Жонка Злата Ліліна
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць акцёр, палітык
Месца працы
Commons-logo.svg Рыгор Яўсеевіч Зіноўеў на Вікісховішчы

Пасля смерці Леніна адзін з галоўных прэтэндэнтаў на лідарства ў партыі. Актыўны ўдзельнік унутрыпартыйнай барацьбы 1920-х гг. Тройчы (у 1927, 1932 і 1934) быў выключаны з УКП(б) і двойчы аднаўляўся ў ёй. Расстраляны, пасмяротна рэабілітаваны ў 1988 годзе.

Зноскі

  1. Вікіпедыя / пад рэд. Вікіпедысты — 2001.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Grigory Yevseyevich Zinovyev // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Grigory Zinoviev // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. 6,0 6,1 У постсавецкіх крыніцах паказвалі наступныя варыянты сапраўднага імя і прозвішча Зіноўева: Зіноўеў (Радамысльскі) Рыгор Яўсеевіч (Яўсей-Гершэн Аронавіч) (Известия ЦК КПСС, 7, ліпень, 1990 г.); Зіноўеў Рыгор Яўсеевіч (сапр. пр. і імя Радамысльскі Аўсей-Гершэн Аронавіч) (Шикман А. П. Деятели отечественной истории. Биографический справочник. Москва, 1997 г.); Зіноўеў Рыгор Яўсеевіч (сапраўдныя прозвішча і імя — Радамысльскі Аўсей-Гершэн Аронавіч) (Политические деятели России 1917. биографический словарь. Москва, 1993)[1]

ЛітаратураПравіць