Першамайск (Шчучынскі раён)

аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Сабакінцы)

Першамайск (трансліт.: Pieršamajsk, руск.: Першемайск, да 1954 года — Сабакінцы, да 2011 года — Першамайская[2]) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета.

Аграгарадок
Першамайск
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1540
Ранейшыя назвы
Сабакінцы
Насельніцтва
  • 372 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1514
Паштовыя індэксы
231544[1]
Аўтамабільны код
4
СААТА
4258857121
Першамайск на карце Беларусі ±
Першамайск (Шчучынскі раён) (Беларусь)
Першамайск (Шчучынскі раён)
Першамайск (Шчучынскі раён) (Гродзенская вобласць)
Першамайск (Шчучынскі раён)

Геаграфія

правіць

Знаходзіцца за 54 км у напрамку на поўнач ад горада Шчучын, за 72 км ад Гродна, за 39 км ад чыгуначнай станцыі Скрыбаўцы[3].

Гісторыя

правіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Сабакінцы (пад назвай Заблоцце) датуецца 1540 годам, калі яны знаходзіліся ў трыманні Сымона Мацкевіча. У 1550 годзе паселішча перадалі ўцекачу з Маскоўскай дзяржавы Міхалу Сабакіну, ад прозвішча якога і ўтварылася новая назва. З даўніх часоў існавала царква, якая мела звон са славянскім надпісам (1506) і не менш старажытны цудоўны абраз Маці Божай[4]. У 1676 кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў Сабакінцам Магдэбургскае права, пацверджанае ў 1755 Аўгустам Сасам.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Сабакінцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Лідскага павета Віленскай губерні. Станам на 1866 год у мястэчку было 8 будынкаў; уладанне нашчадкаў Кіпрыяна Шалевіча. На 1886 год — валасная ўправа, царква, школа (у 18861887 гг. 41 вучань), крама, карчма. З 1901 г. працавала аднакласая царкоўна-прыходская школа. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне Шалевічаў (346 дзесяцінаў зямлі).

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Сабакінцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. Станам на 1921 разам з фальваркам мястэчка лічыла 65 будынкаў. У 1931 годзе паселішча атрымала статус горада; дзейнічалі гмінная ўправа, касцёл, царква, пошта; кожны тыдзень адбываліся таргі.

У 1939 годзе Сабакінцы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. У гэты час існавалі аднайменныя вёска (113 двароў) і хутар (10 двароў). 16 ліпеня 1954 г. савецкія ўлады перайменавалі Сабакінцы ў Першамайскую, а сельсавет у Першамайскі[5]. Станам на 1 студзеня 2001 г. тут было 185 двароў.

Насельніцтва

правіць

Інфраструктура

правіць

У Першамайскай працуюць сярэдняя школа і бальніца.

Турыстычная інфармацыя

правіць

Славутасці

правіць

Страчаная спадчына

правіць
  • Сядзіба

Памятныя мясціны

правіць

Зноскі

  1. https://belcatalog.by/pochtovye-indeksy-shhuchinskij-rajon/
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12.
  4. Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку XX ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
  5. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  6. Sobakińce // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. S. 939.
  7. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць