Савейкаўскі парк

парк у вёсцы Савейкі

Саве́йкаўскі парк[1], парк «Савейкі» — помнік садова-паркавага мастацтва ў вёсцы Савейкі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі.

Славутасць
Савейкаўскі парк
Совейки1.jpg
52°55′00,70″ пн. ш. 26°24′39,20″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне

Закладзены ў 1850 годзе на плошчы каля 10 гектараў ў маёнтку Т. Навіцкага[1]. Парк пейзажнага тыпу. У яго цэнтры — палац, які зруйнаваны у Вялікую Айчынную вайну, адбудаваны у 1959 годзе ў стылі неакласіцызму. Перад палацам партэр, абсаджаны дрэвамі мясцовых лісцевых парод. У паўночна-заходняй частцы — вялікая паляна, абсаджаная ахоўнымі масівамі. У паўночнай частцы маецца сажалка з астравамі, звязаная пратокай з сістэмай вадаёмаў. Паўднёва-заходняя частка парку мае самастойнае кампазіцыйнае рашэнне, заснаванае на выкарыстанні трох сажалак рознай формы з кароткімі пратокамі і дамбамі. Сажалкі злучаюцца каналамі з вадаёмамі на партэры.

У парку растуць больш за 25 відаў дрэў і кустоў[1]. Сярод іх елка, таполя белая, ліпа галандская, бэз бельгійскі, лістоўніца еўрапейская, конскі каштан, арэх шэры, ірга каласістая, каліна канадская, ясень звычайны.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць