Канюкі́[1], сарычы́[2] (Buteo) — род драпежных птушак сямейства Ястрабіныя (Accipitridae).

Канюкі

Канюк звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Buteo Lacepede, 1799


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175349
NCBI  30396
FW  39325

Даўжыня да 66 см, маса да 1,3 кг. Крылы шырокія, дазваляюць лунаць у палёце. Хвост кароткі, закруглены. Афарбоўка зменлівая; спіна аднатонная, бурая, рыжая ці шэрая, ніз цела паласаты ці плямісты.

Налічваецца 25 відаў. Пашыраны ўсюды акрамя Антарктыкі. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца канюк звычайны (Buteo buteo) і канюк касматаногі (Buteo lagopus), або зімняк.

Пералётныя птушкі. Селяцца ў месцах, дзе лес чаргуецца з адкрытай прасторай (лугі, балоты, высечкі). Гняздуюцца на дрэвах, абрывах берагоў рэк. Нясуць 2—5 яец. Кормяцца грызунамі, насякомымі, паўзунамі, птушкамі.

Зноскі

Літаратура правіць