Сарачанскія азёры (заказнік)
Сарача́нскія азёры[1] — ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі.
Сарачанскія азёры | |
---|---|
Размяшчэнне | Беларусь, Гродзенская вобласць, Астравецкі раён |
Плошча | 14738,97 га |
Дата заснавання | 1998 |
Заказнік створаны ў 1998 годзе з мэтай захавання прыродных ландшафтаў Беларускага Паазер’я, папуляцый рэдкіх і знікаючых відаў жывёл і раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Ядром заказніка з’яўляецца Сарачанская група азёр. Плошча складае 14738,97[2] гектараў, у тым ліку рака Вілія — 188[1] га і 14 азёр — 430[1] га.
Размешчаны на мяжы Свірскай грады і Вілейскай нізіны. Рэльеф разнастайны. Лясістасць заказніка 75 %. Пераважаюць хвойнікі, таксама ёсць ельнікі і беразнякі. Сярод дрэваў сустракаюцца дуб і асіна. Балотна-лугавая расліннасць займае каля 15 % плошчы заказніка. У яго флоры вялікая колькасць гаспадарча карысных раслін. У фаўне заказніка прысутнічаюць 203 віды жывёл, 26 з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі[1].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Лабанок П. І. Сарачанскія азёры // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 178. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- Республиканский ландшафтный заказник «Сорочанские озёра» преобразован (руск.) // Сайт Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
- Республиканский ландшафтный заказник «Сорочанские озёра» Архівавана 7 жніўня 2021. (руск.) // Экалагічны партал Рэспублікі Беларусь
- Заказник «Сорочанские озёра» // Гражданское объединение «Зелёная экономика» (руск.)