Сатрапія Зарэчча

Зарэчча[1] (акад.: Эбер-Нары; арам.: עבר-נהרה, Abar-Nahara, Авар-Наара; іўр.: עֵבֶר הַנָּהָר, эвер а-наар[2]; стар.-грэч.: Πέραν τοῦ ποταμοῦ[3]; лац.: Regio trans flumen) — назва рэгіёна ў Пярэдняй Азіі, а таксама правінцыі ў складзе Новаасірыйскай, Новававілонскай і Ахеменідскай імперый, тэрыторыя якога прыкладна супадае з цяперашнім Левантам. Сам тэрмін і ў акадскай і ў арамейскай мовах азначае адно і тое ж — «за ракой» ці «цераз раку», і мае на ўвазе тэрыторыі на заходнім беразе Еўфрата з месапатамскага і персідскага пунктаў гледжання, і шырока выкарыстоўваецца ў біблейскіх кнігах Ездры і Неяміі. У працах сучасных навукоўцаў таксама згадваецца як Трансеўфратыя ці Трансеўфратэна (англ.: Transeuphratia фр.: Transeuphratène).

Ахеменідскія правінцыі ў эпоху кіравання Дарыя I.

Упершыню тапонім з'яўляецца ў надпісе асірыйскага цара Асархадона, які датуецца VII стагоддзем да нашай эры[4].

У 535 годзе да нашай эры персідскі цар Кір Вялікі рэарганізаваў большую частку зямель заваяванага Новававілонскага царства ў адзіную сатрапію «Вавілонія і Зарэчча»[5]. Царскія намеснікі мелі рэзідэнцыю ў Вавілоне, але ў Зарэччы меліся свае вобласценачальнікі (пеха, яўр. паках), якія падпарадкоўваліся намеснікам. Адным з іх быў Татэнай, згаданы ў Бібліі і вавілонскіх клінапісных дакументах[6]. Такі падзел заставаўся некранутым, прынамсі, да 486 года да н.э. (пачатак кіравання Ксеркса), але з 450 гады да н.э. «мега-сатрапія» была падзелена на дзве меншыя — Вавілонію[de] і, уласна, Зарэчча[7].

Заходняя і ўсходняя часткі вельмі неаднастайнай дзяржавы персаў, падзеленыя ракой Еўфрат, былі розныя ў культурным і эканамічным планах: заходнія тэрыторыі, Зарэчча, больш залежалі ад сувязяў з Міжземнамор'ем, чым ад унутраных абласцей Азіі і самой Персіі[8].

Герадотаўскі V-я падатковая акруга дзяржавы Ахеменідаў («ад горада Пасідыума[en] (на кілікійска-сірыйскай граніцы) да старажытнаегіпецкай граніцы») адпавядала Эбер-Нары. Яна складалася з гістарычнай Сірыі[en], Фінікіі і Кіпра, які таксама ўключаўся ў склад акругі[5]. Герадот у сваіх апісаннях не ўключае ў спіс падатковых зямель арабскія плямёны, ідэнтыфікаваныя з кедарытамі[9], якія не плацілі падаткі золатам, але выплачвалі натуральную даніну ладанам.

Вядомыя сатрапыПравіць

ЗаўвагіПравіць

  1. http://www.lechaim.ru/ARHIV/221/dreyer.htm
  2. «Але Я ўзяў бацьку вашага Абрагама з-за ракі і вадзіў яго па ўсёй зямлі Ханаанскай, і памножыў семя ягонае і даў яму Ісаака». — Нав. 24:3
  3. У Септуагінце, у супрацьлегласць ἡ ἐντὸς Εὐφράτου χώρα — «землям на гэтым баку Еўфрата».
  4. Tuell 1991, стар. 51.
  5. 5,0 5,1 Dandamaev 1994.
  6. Olmstead 1944.
  7. Stolper 1989; Dandamaev 1994.
  8. Беляев, Л. А., Мерперт Н. Я. От библейских древностей к христианским: очерки археологии эпохи формирования иудаизма и христианства. — М.: Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2007. ISBN 978-5-94242-036-9 — стр.27.
  9. Dumbrell 1971; Tuell 1991.

ЛітаратураПравіць

  • Dandamaev, M (1994): «Eber-Nari», in E. Yarshater (ed.) Encyclopaedia Iranica vol. 7.(англ.) 
  • Drumbrell, WJ (1971): «The Tell el-Maskuta Bowls and the 'Kingdom' of Qedar in the Persian Period», BASOR 203, стр. 33-44.(англ.) 
  • Olmstead, AT (1944): «Tettenai, Governor of Across the River», JNES 3 n. 1, стр. 46.(англ.) 
  • Stolper, MW (1989): «The Governor of Babylon and Across-the-River in 486 B.C.», JNES 48 n. 4, стр. 283—305.(англ.) 
  • Tuell (1991): «The Southern and Eastern Borders of Abar-Nahara», BASOR n. 284, стр. 51-57.(англ.) 
  • Parpola, S (1970): «Neo-Assyrian Toponyms, Alter Orient und Altes Testament». Veröffentlichungen zur Kultur und Geschichte des Alten Orients und des Alten Testaments 6, Neukirchen-Vluyn, стр. 116(англ.) 
  • Zadok, R (1985): «Geographical Names According to New and Late-Babylonian Texts», Beihefte zum Tübinger Atlas des Vorderen Orients, Répertoire Géographique des Textes Cunéiformes 8, Wiesbaden, стр. 129(англ.) 
  • Dietz-Otto Edzard u. a.: Reallexikon der Assyriologie und vorderasiatischen Archäologie, Bd. 4. de Gruyter, Berlin 1975, ISBN 3-1100-6772-2, S. 155—156.
  • Hilmar Klinkott: Der Satrap. Ein achaimenidischer Amtsträger und seine Handlungsspielräume (= Oikumene. Studien zur antiken Weltgeschichte; Bd. 1), Verlag Antike, Berlin 2005, ISBN 978-3-938032-02-2, S. 117, 483, 507—508.
  • Anson F. Rainey: The Satrapy ‘Beyond the River’. In: Australian Journal of Biblical Archaeology 1.2, 1969, S. 51-78.

СпасылкіПравіць

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.