Сачыўляны
Сачыўля́ны[1] (трансліт.: Sačyŭliany, руск.: Сочивляны) — вёска (да 1967 года хутар) у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці, каля ракі Пад'яварка. Уваходзіць у склад Вензавецкага сельсавета. Цэнтр калгаса «Новае жыццё», за 19 км на поўдзень ад Дзятлава, 165 км ад Гродна, 32 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня.
Вёска
Сачыўляны
|
З 16 ліпеня 1954 года да 13 ліпеня 2007 года Сачыўляны ўваходзілі ў склад Гярбелевіцкага сельсавета[2].
Насельніцтва
правіць- 60 дамоў, 392 жыхары (1897)
- 65 гаспадарак, 319 жыхароў (1923)
- 157 гаспадарак, 383 жыхары (1996)
- 139 двароў, 343 жыхары (2001)
Гісторыя
правіцьНазва, магчыма, утворана ад назвы птушкі сачыўкі. У 1897 годзе Сачыўляны — вёска Раготненскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. У 1920—1939 гг. — вёска вясковай гміны Раготна, Слонімскага павета, Навагрудскага ваяводства.
Інфраструктура
правіцьУ вёсцы размешчана вытворчая брыгада, майстэрня па рамонту сельгастэхнікі і жывёлагадоўчая ферма. Ёсць павільён бытавога абслугоўвання, пачатковая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін.
Выбітныя мясціны
правіць- У цэнтры вёскі помнік на ўшанаванне памяці 82 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 13 июля 2007 г. № 43 «О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района» Архівавана 5 красавіка 2019. (руск.)
Літаратура
правіць- Сачыўляны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 219. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Памяць. Дзятлаўскі раён. — Мн., 1997. — С. 385.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх