Светлякі́[1] (Lampyridae) — сямейства жукоў, характэрнай асаблівасцю якіх з’яўляецца наяўнасць органаў свячэння на апошніх брушных сегментах. Сямейства налічвае каля 2000 відаў.

Светлякі
Lampyris luciole.jpg
Звычайны святляк (Lampyris noctiluca)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lampyridae Latreille, 1817

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  113835
NCBI  7049
EOL  7487
FW  69371

Асаблівасці біялогііПравіць

 
Жоўтыя светлякі ў Пячэрскім лесапарку, Беларусь

Органы свячэння часцей за ўсё размешчаны пад празрыстай куцікулай, утвораны буйнымі фотагеннымі клеткамі, якія шчыльна аплецены трахеямі і нервамі. Пад гэтымі клеткамі знаходзяцца адбівальнікі святла — клеткі, запоўненыя крышталямі мачавой кіслаты. Па трахеі да фотагенных клетак паступае кісларод, неабходны для акісляльных працэсаў. Здольнасцю свяціцца валодаюць не толькі імага жукоў, але і іх лічынкі і яйкі.

У 2021 годзе міжнародная навуковая група абвясціла аб выяўленні продка светлякоў, узрост якога складае 100 мільёнаў гадоў. Закамянелыя казуркі добра захаваліся ў знойдзеным у М’янме кавалку бурштыну. Па сцвярджэнні навукоўцаў, яны належаць да сямейства Cretophengodidae, якое ўяўляе сабой родапачынальніка сённяшніх светлякоў. Продкі светлякоў, імаверна, выкарыстоўвалі светлавыя сігналы для абароны ад натуральных ворагаў, уключаючы мурашак, жаб і птушак — яны не свяціліся, як цяперашнія жукі-светлячкі для прыцягнення партнёраў і спарвання[2].

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

Светлякі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 254. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).