Свята-Іаана-Багаслоўская царква (Галомысла)
праваслаўны храм у в. Галомысла Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі
Свята-Іаана-Багаслоўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Галомысла Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі.
Праваслаўны храм | |
Свята-Іаана-Багаслоўская царква | |
---|---|
![]() | |
55°31′59″ пн. ш. 28°05′59″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Галомысла |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая |
Благачынне | Мёрскае |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1840 год |
Статус |
![]() |
![]() |
ГісторыяПравіць
Пабудавана ў 1840 годзе з дрэва.
АрхітэктураПравіць
Помнік народнага дойлідства. Трохзрубны храм уключае 2- ярусную чацверыковую званіцу, прамавугольную малітоўную залу, пяцігранную апсіду. У сілуэце шацёр званіцы завершаны макаўкай. Такое завяршэнне мае і двухсхільны дах з вальмамі над апсідай. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах.
Інтэр’ерПравіць
Драўляная скульптура 17 — 18 ст. «Укрыжаванне», абразы 18 — 19 ст. «Архангел Міхаіл», «Тайная вячэра», «Архангел Гаўрыіл», іканастас.
ЛітаратураПравіць
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 305
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Іаана-Багаслоўская царква (Галомысла)