Свята-Ільінская царква (Вуйвічы)
Свята-Ільінская царква — помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваная ў 1788 у в. Вуйвічы Пінскага раёна з рысамі стылю барока.
Праваслаўны храм | |
Свята-Ільінская царква | |
---|---|
![]() | |
52°02′59,43″ пн. ш. 26°30′19,30″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Вуйвічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Архітэктурны стыль | Беларускае народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1788 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Архітэктура
правіцьХрам мае шматпланавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, якую фармуюць зрубы званіцы, цэнтральнага аб'ёма з пяціграннымі прыдзеламі і апсіда з квадратнай рызніцай. Вертыкальнай дамінантай з'яўляецца чатырох'ярусная чацверыковая званіца з гранёным сферычным купалам і макаўкай у завяршэнні. Квадратны ў плане асноўны аб'ём мае двух'ярусную пабудову з чатырохсхільнымі перакрыццямі і цыбулепадобнай галоўкай на двух'ярусным васьмерыковым барабане ў завяршэнні. Плоскасныя фасады гарызантальна ашаляваныя і прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах. У інтэр'еры дамінуе прастора цэнтральнага аб'ёму, перакрытая шатровым скляпеннем на ветразях з «верхнім святлом» і раскрытая шырокімі прасветамі ў апсіду; бакавыя прыдзелы і бабінец аб'яднаныя агульным зрубам з прытворам. Пры ўваходзе на шырыню бабінца галерэя хораў з бакавой лесвіцай.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Ільінская царква (Вуйвічы)
- Свята-Ільінская царква (Вуйвічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Ільінская царква (Вуйвічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Ільінская царква (Вуйвічы) на сайце «Архіварта»