Свята-Аляксандра-Неўская царква (Бабі Лес)
Свята-Аляксандра-Неўская царква — праваслаўны храм у в. Бабі Лес Смалявіцкага раёна, Мінскай вобласці. Размешчана на могілках. Помнік народнага драўлянага дойлідства.
Праваслаўны храм | |
Свята-Аляксандра-Неўская царква | |
---|---|
![]() Фактычна страчаная царква «еўрарамонтам». | |
54°09′17″ пн. ш. 28°10′41″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Бабі Лес |
Канфесія | Беларуская Праваслаўная Царква |
Епархія | Барысаўская епархія |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1894 год |
ГісторыяПравіць
Пабудавана ў 1894 годзе з дрэва, асвечана ў імя святога добравернага князя Аляксандра Неўскага. Адносілася да Свята-Георгіеўскай царквы в. Юравічы Чэрвеньскага раёна. Яе апісанне дадзена ў страхавой ацэнцы 1910 года[1]. Адкрыта ў 1990 годзе.
АрхітэктураПравіць
Царква вырашаны прамавугольным зрубам з 4-слуповай званічкай над франтонам і галоўкай пасярэдзіне гонтавага даху. Уваход арганізаваны праз прытвор каркаснай канструкцыі. Ашаляваныя фасады прарэзаны 4 аконнымі праёмамі.
Зноскі
- ↑ РДГА, ф. 1488, воп. 1, спр. 311, арк. 1 — 3.
ЛітаратураПравіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
СпасылкіПравіць
- Свята-Аляксандра-Неўская царква (Бабі Лес) на сайце Radzima.org
- Свята-Аляксандра-Неўская царква (Бабі Лес) на сайце Глобус Беларусі (руск.)