Свята-Мікалаеўская царква (Калінавае)
Свя́та-Мікала́еўская царква́ — праваслаўны храм у в. Калінавае (Блошнікі) Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
55°21′21″ пн. ш. 28°13′23″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Калінавае |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая |
Благачынне | Мёрскае |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі |
Будаўніцтва | 1900—1912 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000559 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя правіць
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1900—1912 гадах з цэглы на месцы папярэдняга храма, які згадваецца ў 1895 годзе.
Архітэктура правіць
Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя храма ўключае двух’ярусную шатровую званіцу, нізкую трапезную, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, пяцігранную апсіду з невялікай рызніцай. Вертыкальнымі дамінантамі збудавання з’яўляецца званіца з макаўкай у завяршэнні і цыбулепадобны купал на васьмігранным барабане над пакатым чатырохсхільным дахам асноўнага аб’ёму. Фасады дэкарыраваны зубчастымі фрызамі, лапаткамі, кілепадобнымі ліштвамі арачных аконных праёмаў.
Інтэр’ер правіць
У інтэр’еры апсіда вылучана трох’ярусным драўляным іканастасам эклектычнай трактоўкі. Абраз 18 ст. «Святая з жэзлам».
Літаратура правіць
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Мікалаеўская царква (Калінавае)
- Свята-Мікалаеўская царква (Калінавае) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Калінавае) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Калінавае) на сайце «Архіварта»