Свята-Мікалаеўская царква (Калінавае)

Свя́та-Мікала́еўская царква́ — праваслаўны храм у в. Калінавае (Блошнікі) Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква
55°21′21″ пн. ш. 28°13′23″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Калінавае
Канфесія Праваслаўе
Епархія Полацкая і Глыбоцкая
Благачынне Мёрскае
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі
Будаўніцтва 19001912 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000559шыфр 213Г000559
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 19001912 гадах з цэглы на месцы папярэдняга храма, які згадваецца ў 1895 годзе.

Архітэктура

правіць

Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя храма ўключае двух’ярусную шатровую званіцу, нізкую трапезную, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, пяцігранную апсіду з невялікай рызніцай. Вертыкальнымі дамінантамі збудавання з’яўляецца званіца з макаўкай у завяршэнні і цыбулепадобны купал на васьмігранным барабане над пакатым чатырохсхільным дахам асноўнага аб’ёму. Фасады дэкарыраваны зубчастымі фрызамі, лапаткамі, кілепадобнымі ліштвамі арачных аконных праёмаў.

Інтэр’ер

правіць

У інтэр’еры апсіда вылучана трох’ярусным драўляным іканастасам эклектычнай трактоўкі. Абраз 18 ст. «Святая з жэзлам».

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць