Свята-Мікалаеўская царква (Узмёны)

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Узмёны Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Размяшчаецца ў цэнтры вёскі.

Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква
Общий вид церкви в Узмёнах - panoramio.jpg
55°44′24,27″ пн. ш. 27°55′19,58″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Узмёны
Канфесія Праваслаўе
Епархія Полацкая і Глыбоцкая
Благачынне Мёрскае
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі
Дата пабудовы 1882 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000568шыфр 213Г000568
Стан дзейнічае
Лагатып Вікісховішча Свята-Мікалаеўская царква на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

 
Царква ў 1910 годзе

Пабудавана ў 1882 годзе з цэглы.

АрхітэктураПравіць

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя чатырохчасткавая: званіца (васьмярык на чацверыку), нізкая трапезная, кубападобная малітоўная зала, пяцігранная апсіда з рызніцай. Шацёр званіцы і пакаты чатырохсхільны дах асноўнага аб’ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Элементы архітэктурнага дэкору (аркатурныя фрызы, лапаткі, ліштва лучковых аконных праёмаў) выкананы цаглянай муроўкай.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць