Свята-Міхайлаўская царква (Сцяпанкі)
Свята-Міхайлаўская царква — помнік драўлянага дойлідства ў в. Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна
Праваслаўны храм | |
Свята-Міхайлаўская царква | |
---|---|
52°16′12,17″ пн. ш. 23°59′40,2″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Сцяпанкі |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Архітэктурны стыль | барока |
Архітэктар | невядомы |
Будаўніцтва | 1780 |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьПабудаваная ў 1780 годзе ў стылі барока, у 1858 г. капітальна адрамантавана[1]. У пачатку 20 ст. да фасада прыбудавана васьмерыковая шатровая званіца.
Царква дзейнічае. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Архітэктура
правіцьПрамавугольны цэнтральны неф асвятляецца невялікімі верхнімі вокнамі і накрыты двухсхільным дахам з вальмай над алтарам і трохвугольным франтонам з шалёўкай «ромбам» на галоўным фасадзе. У сярэдзіне вільчыка фігурны гранёны купалок. Бакавыя нефы накрытыя аднасхільнымі дахамі, якія каля алтару пераходзяць у трохвугольныя застрэшкі, а на галоўным фасадзе завершаныя двух'яруснымі чацверыковымі вежачкамі з гранёнымі купалкамі. Аконныя праёмы з лучковымі завяршэннямі зашклёныя вітражамі.
Інтэр'ер
правіцьУнутры нефы падзеленыя чатырма калонкамі з капітэлямі. Цэнтральны неф мае скляпеністае перакрыцце, бакавыя — плоскую столь. Сцены апрацаваныя пілястрамі. Прастора апсіды вылучана высокім трох'ярусным разным іканастасам, створаным у 1830-я гг. Абразы 18 — 19 стст.: «Успенне святой Анны», «Маленне», «Святы Іосіф з дзіцем», «Апостал Пётр», «Святыя Іакім і Анна».
Над уваходам — хоры.
У 1914 г. з паўднёвага захаду да царквы прыбудаваная трох'ярусная чацверыковая званіца з васьмерыковым верхнім ярусам, завершаным шатровым дахам з дэкаратыўнымі шчытамі.
Зноскі
- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф.1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29; ф. 8, воп. 1, спр. 1223, арк. 33.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- Свята-Міхайлаўская царква (Сцяпанкі) на сайце Radzima.org
- Свята-Міхайлаўская царква (Сцяпанкі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Міхайлаўская царква (Сцяпанкі) на сайце «Архіварта»