Свята-Пакроўская царква (Арэпічы)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у цэнтры в. Арэпічы (Жабінкаўскі раён). Помнік драўлянага дойлідства.
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
52°18′55″ пн. ш. 24°00′08″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Арэпічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1761 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000235 |
Гісторыя
правіцьПраваслаўная царква на гэтым месцы існавала з XVII ст. Цяперашні будынак узведзены ў 1761 г. з драўлянага бруса і звонку вертыкальна ашаляваны. У 1846 г. царква капітальна адрамантавана. У сярэдзіне XIX ст. была прыбудавана двух'ярусная званіца.
Архітэктура
правіцьВырашана працяглым прамавугольным зрубам, да якога ў 1877 г. прыбудавана двух'ярусная чацверыковая шатровая званіца цяжкіх прапорцый. Двухсхільны дах па цэнтры завершаны макаўкай. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Да алтарнай часткі далучаюцца бакавыя вузкія рызніцы. Пры ўваходзе ў малітоўную залу выступаюць хоры на двух слупах. Абразы 18-19 ст.: «Пакроў», «Маці Божая Замілаванне Уладзімірская», «Мікалай Цудатворац».
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Пакроўская царква (Арэпічы) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Пакроўская царква (Арэпічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Арэпічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Арэпічы) на сайце «Архіварта»