Свята-Пакроўская царква (Гародзькі)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у Беларусі, у аграгарадку Гародзькі Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
Славутасць | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
| |
54°12′56″ пн. ш. 26°25′45″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Гародзькі |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Маладзечанская епархія |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Дата пабудовы | 1866 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьНа заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1866 годзе з цэглы. Абкружана бутавай агароджай з арачнай брамай. Да 1990 года не дзейнічала, рэстаўрыравана.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Будынак чатырохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі: трох’ярусная званіца (васьмярык на 2 чацверыках), нізкая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, пяцігранная апсіда. Асноўны аб’ём накрыты чатырохсхільным гонтавым дахам з макаўкай у завяршэнні. Плоскасныя сцены фланкіраваны атынкаванымі і пабеленымі, вылучанымі на паліхромным фоне бутавай муроўкі, вуглавымі лапаткамі, дэкарыраваны карнізамі нескладанага профілю. Прамавугольны праём галоўнага ўвахода, здвоеныя лучковыя аконныя праёмы бакавых фасадаў акаймаваны атынкаванымі ліштвамі.
Інтэр’ер
правіцьУнутраная прастора перакрыта плоскай столлю.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- Свята-Пакроўская царква (Гародзькі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Гародзькі) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Гародзькі) на сайце «Архіварта»