Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Садовы)

Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм у пасёлку Садовы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. У многіх крыніцах аднесены да суседняй вёскі Жабчыцы.

Праваслаўны храм
Свята-Параскева-Пятніцкая царква
Свята-Параскева-Пятніцкая царква
Свята-Параскева-Пятніцкая царква
52°08′14,8″ пн. ш. 25°56′53,54″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Пасёлак Садовы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Архітэктурны стыль Заходнепалеская школа дойлідства
Заснавальнік Красіцкі
Дата пабудовы 1788 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000722шыфр 113Г000722
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Знаходзіцца ў цэнтры пасёлка Садовы. Пабудавана ў 1788 г. з дрэва як уніяцкая. У 1863 адноўлена і пераведзена ў праваслаўе.

Архітэктура правіць

 
Царква з боку апсіды

Помнік народнага дойлідства. Трохчасткавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю храма складаюць прамавугольныя зрубы прытвора і малітоўнай залы, накрытыя агульным дахам, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Цэнтр двухсхільнага гонтавага даху завершаны двух'ярусным васьмігранным барабанам з цыбулепадобным купалам. Двух'ярусны прытвор (2-і ярус — званіца) накрыты больш нізкім двухсхільным дахам, франтон якога рытмічна спалучаецца з франтонам асноўнага аб'ёму. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць