Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Трашчычы)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Трашчычы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.
Славутасць | |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
---|---|
53°29′16″ пн. ш. 26°21′44″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Навагрудская епархія |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Гісторыя
правіцьНа могілках. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва. Прыпісная да Пакроўскай царквы ў в. Турэц.
Архітэктура
правіцьПомнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам з трохсценнай апсідай, над якой двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы; над вільчыкам пастаўлена цыбулепадобная макаўка. Гарызантальна ашаляваны фасад завершаны трохвугольным франтонам, прарэзаны прамавугольным дзвярным праёмам, бакавыя — расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Трашчычы) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Трашчычы) на сайце Radzima.org
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Трашчычы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)