Свята-Уладзімірская царква (Гродна)
Уладзімірская царква — помнік архітэктуры канца 19 ст. Знаходзіцца па адрасе: г. Гродна, вул. Перамогі, 5.
Славутасць | |
Свята-Уладзімірская царква | |
---|---|
53°39′52″ пн. ш. 23°49′41″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Беларуская Праваслаўная Царква |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская епархія |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Архітэктар | Іван Капітонавіч Плотнікаў |
Дата пабудовы | 1896 год |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1896 з цэглы ў псеўдарускім стылі (архітэктар І. Плотнікаў).
Архітэктура
правіцьАб’ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з двух’яруснай званіцы і асноўнага аб’ёму з пятігранной апсідай. Асноўны аб’ём накрыты чатырохскатным дахам, званіца завершана шатром з верхавінай. Аконныя праёмы аркавыя і лучковыя. Сцены па перыметры завершаны зубчастым поясам, філянгавым фрызам і прафіляваным карнізам. На бакавых фасадах кілападобныя франтончыкі. Цокаль раскрапаваны філёнгамі і прафіляваны цягамі. Архітэктура царквы насычана стылізаванымі элементамі дэкору старажытнарускай архітэктуры (закамары, кілападобныя аркі, крыжовыя і аркавыя нішы, кутнія калонкі, ліштвы вокнаў і інш.).
Інтэр’ер
правіцьУнутраная прастора перакрыта плоскай столлю. Дэкаратыўны акцэнт інтэр'еру — драўляны іканастас.
Літаратура
правіць- Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Уладзімірская царква (Гродна) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Уладзімірская царква (Гродна) на сайце «Архіварта»