Свята-Ушэсцеўская царква (Ставок)
Свята-Узнясенская царква — праваслаўны храм у в. Ставок Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Ушэсцеўская царква | |
---|---|
![]() Увазнясенская царква | |
52°11′46,86″ пн. ш. 26°04′11,7″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Ставок |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Будаўніцтва | 1853—1855 гады |
Статус |
![]() |
![]() |
Гісторыя
правіцьЗнаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1853 г. з дрэва[1].
Архітэктура
правіцьПомнік народнага дойлідства. Будынак складаюць 3 зрубы: прытвор, малітоўная зала і пяцігранная апсіда. Іх разнастайныя завяршэнні ствараюць маляўнічы сілуэт храма. Над прытворам узведзена двух'ярусная чацверыковая званіца, завершаная шатром з макаўкай. Асноўны кубападобны зруб накрыты пакатым чатырохсхільным дахам з васьмігранным светлавым барабанам пад сферычным купалам. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах, акаймаваны вуглавымі лапаткамі і карнізамі. Тры ўваходы аформлены двухслуповымі ганкамі з двухсхільнымі навісямі.
Інтэр'ер
правіцьУ інтэр'еры пануе двухсветлавая прастора малітоўнай залы, перакрытай пірамідальным скляпеннем, падтрыманым 4 слупамі.
Зноскі
- ↑ Собрание древних грамот актов городов Минской губернии, православных монастырей, церквей и по разным предметам. Мн., 1848. С. 11. № 11.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- Свята-Ушэсцеўская царква (Ставок) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Ушэсцеўская царква (Ставок) на сайце Radzima.org
- Свята-Ушэсцеўская царква (Ставок) на сайце «Архіварта»