Святлана Апанасаўна Святлічная
Святлана Апанасаўна Святлічная (руск.: Светла́на Афана́сьевна Светли́чная; 15 мая 1940, Гюмры — 16 лістапада 2024[1], Масква) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, Заслужаная артыстка РСФСР (1974).
Святлана Апанасаўна Святлічная | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 15 мая 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лістапада 2024[1] (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Vladimir Ivashov[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, кінаактрыса |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0841254 |
ssvetlichnaya.ru | |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 15 мая 1940 года ў Ленінакане Армянскай ССР. Яе бацька Апанас Міхайлавіч Святлічны ў вайну служыў у СМЕРШ, удзельнічаў у спецаперацыях ваеннай разведкі, даслужыўся да падпалкоўніка. Святлана пайшла ў школу ў Ахтырцы Сумскай вобласці, скончыла школу ў Савецку Калінінградскай вобласці, у 1958 годзе бацька Святланы сышоў у адстаўку, і сям’я пасялілася ў Мэлітопалі. У гэтым жа годзе паступіла ва УДІК, на курс Міхаіла Рома.
У 1963 годзе, пасля заканчэння інстытута, яна стала актрысай Тэатру-студыі кінаакцёра.
У кіно дэбютавала ў 1960 годзе ў фільме Міхаіла Каліка «Калыханка».
Самай запамінальнай роляй Святланы Святлічнай стала фатальная спакусніца Ганна Сяргееўна ў «Дыяментавай руцэ». У гэтай ролі Святлічная з гумарам ўвасобіла абсалютна новы на той момант тыпаж жанчыны — сучаснай, стыльнай, сексуальна разняволенай. Такіх гераінь ў савецкім кіно яшчэ не было.
Святлана Святлічная працавала з савецкімі рэжысёрамі Рыгорам Аляксандравым («Шпак і Ліра»), Станіславам Растоцкім («Герой нашага часу»), Марленам Хуцыевым («Застава Ільіча»), Юліем Файтам («Пакуль фронт у абароне»), Таццянай Ліёзнавай («Ім скараецца неба», «Семнаццаць імгненняў вясны»), Леанідам Гайдаем («Дыяментавая рука»), Георгіем Данелія («Трыццаць тры»), Эдмондам Кеасаянам («Кухарка», «Новыя прыгоды няўлоўных»), Міхаілам Калікам («Калыханка», «Любіць»), Станіславам Гаварухіным («Месца сустрэчы змяніць нельга»). У расійскі час ярка праявіла сябе ў рэжысёрскіі кінадэбюце Рэнаты Літвінавай «Багіня: як я пакахала» і ў карціне Іасана Стэлінга «Дзяўчына і смерць».
Памерла 16 лістапада 2024 года.
Зноскі
- ↑ а б «Я не была пошлой в «Бриллиантовой руке», это сейчас все пошлые»: умерла Светлана Светличная — 2024. Праверана 17 лістапада 2024.