Марлен Мартынавіч Хуцыеў

(Пасля перасылкі з Марлен Хуцыеў)

Марлен Мартынавіч Хуцыеў (4 кастрычніка 1925, Тыфліс — 19 сакавіка 2019) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, педагог. Народны артыст СССР (1986), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1993).

Марлен Мартынавіч Хуцыеў
Дата нараджэння 4 кастрычніка 1925(1925-10-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 сакавіка 2019(2019-03-19)[3] (93 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Igor Khutsiyev[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, тэатральны педагог, педагог, кінасцэнарыст
Прэміі
Узнагароды
IMDb ID 0452045
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У 1952 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт УДІКа (майстэрня Ігара Андрэевіча Саўчанкі). У 1953—1958 гадах працаваў рэжысёрам на Адэскай кінастудыі, з 1959 года — на кінастудыі імя Горкага, з 1965 года — на кінастудыі «Масфільм». У шэрагу сваіх фільмаў Марлен Хуцыеў выступаў як аўтар або сааўтар сцэнарыяў. У 1966 годзе падпісаў ліст 25-ці дзеячаў культуры і навукі генеральнаму сакратару ЦК КПСС Л. І. Брэжневу супраць рэабілітацыі Сталіна.

У 1968—1971 гг. — мастацкі кіраўнік ТА «Экран» Цэнтральнага тэлебачання. З 1978 года кіраваў майстэрняй рэжысуры мастацкага кіно ва УДІК. З 1987 года — загадчык кафедры рэжысуры мастацкага фільма УДІКа, прафесар. У жніўні 2009 года пад моцным ціскам рэжысёр быў вымушаны падпісаць заяву з просьбай аб вызваленні ад гэтых абавязкаў.

У 1965—1986 гг. — сакратар праўлення СК СССР. З 1998 года — старшыня Камітэта па гульнявым кіно Саюза Расіі кінематаграфістаў. З 1989 года — Прэзідэнт Гільдыі кінарэжысёраў Расіі. У 1994—1995 гг. — прэзідэнт кінафестывалю «Акно ў Еўропу».

Зноскі

  1. а б Хуциев Марлен Мартынович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  3. Marlen Chucijev // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

правіць