Леанід Іовіч Гайдай
Леані́д Іовіч Гайда́й (руск.: Леонид Иович Гайдай; 30 студзеня 1923, г. Свабодны Амурскай вобласці — 19 лістапада 1993, Масква) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, Народны артыст РСФСР (1974), Народны артыст СССР (1989).
Леанід Іовіч Гайдай | |
---|---|
руск.: Леонид Иович Гайдай | |
![]() | |
Дата нараджэння | 30 студзеня 1923[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лістапада 1993[1][2][3] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ніна Паўлаўна Грабяшкова |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, рэжысёр |
Кірунак | камедыя |
Узнагароды | |
IMDb | nm0301145 |
leonid-gaidai.ru/index.p… | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыў тэатральную студыю пры Іркуцкім абласным драматычным тэатры (1947), Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (1955).
ТворчасцьПравіць
Працаваў у жанры сатырычнай камедыі. Майстар эксцэнтрыкі, гратэску, пародыі. Яго фільмы адметныя лёгкасцю, дасціпнасцю і адточаным рытмам: «Пёс Барбос і незвычайны крос» (кінаальманах «Зусім сур’ёзна», 1961), «Самагоншчыкі» (1962), «Дзелавыя людзі» (1963), «Аперацыя „Ы“ і іншыя прыгоды Шурыка» (1965), «Каўказская палонніца» (1967), «Брыльянтавая рука» (1969), «12 крэслаў» (1971), «Іван Васілевіч мяняе прафесію» (1973), «Спортлато-82» (1982), «Прыватны дэтэктыў, або Аперацыя „Кааперацыя“» (1990), «На Дзерыбасаўскай добрае надвор’е, ці На Брайтан-Біч ізноў ідуць дажджы» (1992). Аўтар ці сааўтар сцэнарыяў сваіх фільмаў.
УзнагародыПравіць
- Дзяржаўная прэмія РСФСР (1970).
- Ганаровыя званні
- Народны артыст РСФСР (1974)
- Народны артыст СССР (1989)
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119084279 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Leonid Gaidai // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
ЛітаратураПравіць
- Гайдай Леанід Іовіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. С. 437.