Таццяна Міхайлаўна Ліёзнава
Таццяна Міхайлаўна (Майсееўна) Ліёзнава (руск.: Татья́на Миха́йловна (Моисе́евна) Лио́знова; 20 ліпеня 1924, Масква — 29 верасня 2011, Масква) — савецкі кінарэжысёр. Народны артыст СССР (1984).
Таццяна Міхайлаўна Ліёзнава | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1924[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 верасня 2011[4] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, тэатральны педагог, тэатральны рэжысёр |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм і меладрама |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0513400 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў Маскве 20 ліпеня 1924 г. у сям'і Майсея Аляксандравіча і Іды Ізраілеўны Ліёзнавай.
Пасля школы Таццяна Ліёзнава паступіла ў Маскоўскі авіяцыйны інстытут, але правучылася там усяго адзін семестр, пасля чаго паступіла ў ВГIК на курс С. А. Герасімава і Т. Ф. Макаравай. Па заканчэнні выпрабавальнага семестра педагогі вырашылі яе адлічыць, бо палічылі, што ў яе невялікі жыццёвы досвед і што яго недастаткова для прафесіі рэжысёра. Аднак Таццяна Міхайлаўна змагла пераканаць педагогаў у адваротным, паказаўшы свае навучальныя працы.
У 1949 годзе Ліёзнава скончыла рэжысёрскі факультэт ВГІКа, атрымаўшы дыплом з адзнакай.
Рэжысёрскія працы
правіць- 1958 — Памяць сэрца
- 1961 — Еўдакія
- 1963 — Ім скараецца неба
- 1965 — Рана раніцай
- 1967 — Тры таполі на Плюшчысе
- 1973 — Сямнаццаць імгненняў вясны
- 1980 — Мы, ніжэйпадпісаныя
- 1981 — Карнавал
- 1986 — Канец свету з наступным сімпозіумам
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #131930354 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
- ↑ Tatyana Lioznova // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #131930354 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ http://www.kommersant.ru/news/1784073/rubric/8
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 254. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).