Севярын Віславух

гісторык, доктар габілітаваны

Севярын Віславух (польск.: Seweryn Wysłouch; 19 сакавіка 1900, Пярковічы, цяпер Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці Беларусі — 28 лютага 1968, Уроцлаў) — гісторык, грамадскі дзеяч. Доктар габілітаваны (1937), прафесар (1945).

Севярын Віславух
Дата нараджэння 19 сакавіка 1900(1900-03-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лютага 1968(1968-02-28) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Антоні Ісідар Віславух[d]
Маці Севярына са Скаржынскіх
Род дзейнасці гісторык, адвакат
Навуковая сфера гісторыя Беларусі і медыявістыка
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Са шляхецкага роду Віславухаў. Да 11 гадоў навучаўся дома, пасля вучыўся ў прыватнай мужчынскай гімназіі Катчэ (польск.: Gimnazjum Katchego) ў Вільні на вуліцы Пясковай[1].

Падчас Першай сусветнай вайны і эвакуацыі гімназіі ў Расію ў 1915 годзе, вяртаецца ў родавы маёнтак Пярковічы, дзе разам з братамі дапамагаў бацьку ў кіраванні гаспадаркай. У 1920 годзе пайшоў разам з братамі ў войска, у якім служыў з 9 ліпеня 1920 па 14 красавіка 1923 года. Як шэраговы пяхоты ў складзе Літоўска-Беларускай дывізіі генерала Люцыяна Жалігоўскага ўдзельнічаў у баях за Гродна. Пасля польска-савецкай вайны працягваў службу ў войску, падчас якой скончыў Вайсковыя курсы матуральныя (польск.: Wojskowe Kursy Maturalne)[2].

Скончыў універсітэт Стэфана Баторыя (1927) у Вільні, у 1927—1939 — выкладчык, навуковы супрацоўнік універсітэта Стэфана Баторыя. 30 чэрвеня 1927 года атрымаў ступень магістра права. Прыкладна ў гэты час выкладаў гісторыю Польшчы ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1945—1946 гадах — загадчык кафедры гісторыі дзяржаўнага ладу Польшчы ў Лодзінскім універсітэце, з 1946 года — кафедры гісторыі дзяржавы і права Польшчы ва Уроцлаўскім універсітэце, у 1947—1955 гадах яго прарэктар, у 1956—1958 гадах — дэкан факультэта права і адміністрацыі.

Заснавальнік і дырэктар (1949—1953) Уроцлаўскага філіяла Заходняга інстытута, адзін з заснавальнікаў Сілезскага інстытута ў Аполе, у 1957—1960 — старшыня яго Навуковай рады.

Памёр 28 лютага 1968 года ва Уроцлаве.

Навуковая дзейнасць

правіць

У даваенны перыяд вывучаў гісторыю Вялікага Княства Літоўскага, яго адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел да сярэдзіны XVI стагоддзя (Кобрынскі павет, маёнткі Ласосна, Шарашова), шляхі зносін Вялікага Княства Літоўскага. Даследаваў сацыяльную структуру, землеўладанне, рэлігійныя адносіны, працэсы русіфікацыі і паланізацыі ў Заходняй Беларусі[3], дзейнасць КПЗБ. Крытыкаваў урадавую палітыку асіміляцыі, выступаў у друку ў абарону беларускай культуры, выкладаў гісторыю ў беларускіх школах. Адзін з заснавальнікаў НДІ Усхожняй Еўропы ў Вільні (1930), узначальваў аддзел меншасцей, выкладаў у яго Вышэйшай школе. З 1947 года займаў пасаду прарэктара Уроцлаўскага ўніверсітэта. Разам з іншымі віленскімі навукоўцамі-юрыстамі (Іва Яворскі, Анджэй Мыцэльскі, Адам Хэлмонскі, Вітольд Свіда, Аліна Ваўжыньчык) быў у ліку пачынальнікаў стварэння Юрыдычнага факультэта Уроцлаўскага ўніверсітэта[4]. У 1956—1958 гадах дэкан Юрыдычнага факультэта. Пасля вайны даследаваў сацыльяныя адносіны ў Сілезіі ў XIX—XX стагоддзях.

Грамадская дзейнасць

правіць

Да Другой сусветнай вайны, займаўся грамадска-палітычнай дзейнасцю. У 1934 годзе стаў гарадскім раднікам Вільні, абраным па спісе Эканамічнага блока Адраджэння Вільні набраўшы 4747 галасоў[5]. Акрамя таго, быў членам Віленскага Клуба пажылых людзей (польск.: Klubu Włóczęgów Seniorów) у Вільні, створанага Тэадорам Нагурскім і членамі першай групы Акадэмічнага клуба Вільні Клуба пажылых людзей (польск.: Akademicki Klub Włóczęgów Wileńskich), які прапагандаваў ідэю краёвасці на паўночна-ўсходніх тэрыторыях ІІ Рэчы Паспалітай. Разам з Станіславам Свяневічам быў аўтарам праграмных тэкстаў Клуба пажылых людзей, якія друкаваліся перыядычных выданнях. Напрыклад: у часопісе «Włóczęga»[6]. Ідэйна належаў да г.зв. «віленскіх дэмакратаў» на чале з В. Абрамовічам, супрацоўнічаў з газетай «Kurier Wileński» («Віленскі веснік»). Адна з яго вялікіх заслуг — выратаванне ад поўнага спусташэння, а затым рэканструкцыя гістарычнага Аўла Леапольдзіна (польск.: Aula Leopoldina) у галоўным корпусе Уроцлаўскага ўніверсітэта[7]. У 1948 годзе быў суарганізатарам выставы «Адноўленыя тэрыторыі» ва Уроцлаве. Заснавальнік і дырэктар (1949—1953) Уроцлаўскага аддзялення Інстытута заходніх спраў, сузаснавальнік Сілезскага інстытута ў Аполе, з 1957 па 1960 гады старшыня яго навуковай рады.

Паходжанне

правіць

Сям’я

правіць

Сын Антонія Ізыдара Віславуха (1864 — пасля 1940, знік без звестак пасля арышту ў Пярковічах) — дэпутата Сойму ІІ Рэчы Паспалітай, і Севярыны Віславух, у дзявоцтве Скражыньскай герба Боньча (1869—1918) — вядомай грамадскай дзяячкі, польскай мовазнаўцы, мастачкі, паэткі, пісьменніцы, суініцыятаркі будаўніцтва «Дома здароўя» для малазабяспечанай моладзі.

Браты і сёстры: Вітольд (? — пасля 1917, РСФСР, настаўнік замежных моў), Марыя (у замужжы Пейзер), Антоні (1895—1918, загінуў у Бабруйскай бітве), Францішак (1896—1978, пісьменнік, удзельнік польска-савецкай вайны), Юзаф (памёр ў дзяцінстве), Станіслаў (інжынер-аграрый, удзельнік польска-савецкай вайны), Бернард (1903—1940, настаўнік сельскагаспадарчых вучылішчаў, удзельнік польска-савецкай вайны, арыштаваны НКУС у 1939, знік без звестак), Віктар (1905—1981, выпускнік Варшаўскага тэхналагічнага ўніверсітэта, канструктар рухомага саставу).

Сваякі

правіць

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. Danuta Malicka, Uwagi do biografii Seweryna Wysłoucha, [w:] Seweryn Wysłouch, Stosunki narodowościowe na terenie województw wschodnich, [Wilno 1939/40] Warszawa 2013, s. XXXIX
  2. D. Malicka, op. cit., s. XL.
  3. D. Malicka, Zagadnienie białoruskie w publicystyce Seweryna Wysłoucha, «Regiony i pogranicza», 2009, nr 2.
  4. A. Srebrakowski, Wileńscy naukowcy we Wrocławiu, [w:] Nauka w powojennym Wrocławiu 1945—2015, Wrocław 2015, red. W. Kucharski, K. Bock-Matuszczyk, G. Strauchold, s. 50-58.
  5. Oficjalne wyniki wyborów do Rady Miejskiej, «Kurjer Wileński» 1934, nr 158 z 13 VI, s. 2.
  6. A. Srebrakowski, Wileńscy «Włóczędzy», Wrocław 1997, s. 38-50.
  7. D. Malicka, Rektor z Kresów. Zasługi Seweryna Wysłoucha dla środowiska akademickiego Wrocławia w latach 1946—1968, [w:] Nauka w powojennym Wrocławiu 1945—2015, red. W. Kucharski, K. Bock-Matuszczyk, G. Strauchold, Wrocław 2015, s. 70.
  8. Jan Pachoński, «Słownik biograficzny oficerów Legionów Polskich 1796—1807»
  9. Mazurek, «Kraj a emigracja». Instytut Studiów Iberyjskich i Iberoamerykańskich, Warsaw, 2006, p 169
  10. а б http://www.muzeumwp.pl/lista.php?litera=W/(недаступная спасылка)
  11. http://portalwiedzy.onet.pl/66133,,,,wislouch_stanislaw,haslo.html Архівавана 6 чэрвеня 2011.

Літаратура

правіць