Сера-ду-Эспіньясу

Сера-ду-Эспіньясу[1] (парт.: Serra do Espinhaço) — горны хрыбет на ўсходзе Бразільскага пласкагор’я (Бразілія, штаты Баія і Мінас-Жэрайс).

Сера-ду-Эспіньясу
парт. Serra do Espinhaço
Serra do Caraça.jpg
Краіна
Горная сістэмаБразільскае пласкагор’е 
Даўжыня750 км
Найвышэйшая вяршыняСол 
Вышэйшы пункт2107 м 
Сера-ду-Эспіньясу (Бразілія)
Сера-ду-Эспіньясу
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Горы працягваюцца ўздоўж правабярэжжа верхняга цячэння ракі Сан-Франсіску на 750 км. Пераважныя вышыні перавышаюць 1000 м, вышэйшая кропка — гара Сол (2107 м). Грабяні большай часткай згладжаныя, але асобныя выхады кварцытаў утвараюць завостраныя вяршыні. У паўднёвай частцы хрыбта размешчана буйное радовішча жалезных руд (Ітабіра), а таксама радовішчы марганцу, алмазаў, золата і інш. На ўсходніх наветраных схілах растуць вільготныя трапічныя лясы, на захадзе — хмызнякі і рэдкалессі.

Зноскі

ЛітаратураПравіць