Серпас (Hyphessobrycon eques) — від трапічных прэснаводных рыб сямейства харацыніды (Characidae). Выкарыстоўваюць як акварыумных рыб.

Серпас
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hyphessobrycon eques Steindachner, 1882

Натуральны арэал

выява


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  639869
NCBI  304017
EOL  214271

Апісанне

правіць

Даўжынёй да 4,5 см. Цела з бакоў чырванавата-карычневае. Ззаду галавы вертыкальная чорная паласа[1]. Брушка светлае з металічным бляскам. Спінны плаўнік чорны (каля асновы і па знешнім краі — белы), астатнія — чырвоныя (кончыкі брушных і край анальнага таксама з белай паласой)[1]. Афарбоўка серпасаў губляе яркасць і прывабнасць пры дрэнных умовах утрымання, спалоху, перасадках[1].

Умовы існавання ў прыродзе

правіць

У натуральных умовах жыве ў прытоках ракі Амазонкі ў Бразіліі, Перу, Парагваі, Балівіі і паўночнай Аргенціне. Гэтую рыбу можна знайсці ў павольнай або стаялай вадзе, у тым ліку ў сажалках, невялікіх азёрах, і ручаях. У дзікай прыродзе яны ўтвараюць скапленні вакол расліннасці і каранёў дрэў, калі тэмпература вады складае 22-27 °C.

Утрыманне ў акварыуме

правіць

У Еўропу завезены ў 1920-я, у СССР — у 1950-я[1].

Тэмпература павінна быць 22-26 °C, калянасць dH 4-9°, кіслотнасць pH 6,5-7,0. Рыбы любяць старую ваду, таму акварыумную ваду неабходна замяняць радзей, чым звычайна. Кормяць рыб разнастайнымі жывымі, сухімі і расліннымі кармамі.

Крыніцы

правіць
  1. а б в г Серпас // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 491

Літаратура

правіць
  • H. Axelrod; G. Axelrod; W. Burgess; N. Pronek; H. Axelrod; J. Walls (2007). Dr. Axelrod's Atlas of Freshwater Aquarium Fishes (Eleventh Edition). T.F.H. Publications. p. 292.

Спасылкі

правіць